Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

Люты. Бахмут.Звычайны працоўны ранак(аповед 10 частка 2)Я вылез са свайго спальніка. Сеў на драўляны…

*

Люты. Бахмут.
Звычайны працоўны ранак
(аповед 10 частка 2)

Я вылез са свайго спальніка. Сеў на драўляным насціле. Дзіўна, але спіна ў гэтую кадэнцыю амаль не балела. (Што не скажу пра Бачу). Месяц назад мы з Бачой пілі нейкія ягоныя лекі-абезболы, якія трошкі спасалі нас ад болю ў паясніцы з-за жорсткага спальнага месца.

Я мог спаць на карэмаце толькі альбо на левым, альбо на правым баку. Сон на жываце альбо на спіне прыводзіў да боляў у спіне. Таму я прызвычаіўся нават у сне пераварочвацца кожную гадзіну, каб мяняць бакі. Мяркую мая аперацыя на пазваночніке ў 2018-м годзе ў дадатак да вялікіх фізічных нагрузак на трэніроўках у Кіеве ўвесну 2022-га сказаліся на спіне таксама. Вайна не дадае здароўя. Яна адымае яго.

Дзіўным чынам, боль у спіне знікаў, калі я апранаў бронекамізэльку і роўна трымаў у ёй спіну.

Я спаў апрануты ў вайсковую байку шэра-аліўкавага колера. (Яна мне вельмі падабалася.) На ступнях былі цёплыя шкарпэткі.

Ногі былі апрануты ў падштанікі, якіх я цярпець не мог у мірным жыцці, і без якіх мы не маглі абыходзіцца ў вайсковых зімніх умовах. На баявы выезд у мароз мы апраналі двое падштанікаў з камплектаў тэрмабялізны ніжняга і верхняга слоя. На ступнях былі цёплыя шкарпэткі.

Наш разлік паступова прачынаўся. Д(жон) спаў у іншым пакойчыку па-за сценкай ад памяшкання штабу, разлічанаму на трох чалавек.

Я залез на пару хвілін у інтэрнэт, які быў у нас, дзякуючы старлінку.

Потым мы праходзілі міма “шатра” Чэха, які той абсталяваў у калідоры склепа і заходзілі на кухню. Ішлі на кухню не гуртом, а калі ў каго атрымоўвалася. Памяшканне кухні знаходзілася праз сценку ад пакоя Д(жона). Падлога ў ім была напалову пяшчанай.

На халоднай кухні нас чакалі толькі што прыгатаваныя С(цяпанам) (яго самога не было) шкваркі з яечняй. С(цяпан) – прыклад таго чалавека, які можа быць даволі карысным спецыялістам на вайне нават без зброі ў руках. Менавіта дзякуючы яму мы зараз елі гарачую ежу, а ноччу неслі каравульную службу ў адносна цёплым памяшканні штабу ў нашым склепу без неабходнасьці мерзнуць гадзінамі на вуліцы на вачах ў расейскіх арланаў.

За кухняй, у дальнім канцы склепа на той момант было абсталявана памяшканне пад украінскі штаб. Падлога тым была з пяска і, спачатку, з лужамі вады. Памяшканне падзялялася на працоўную частку з маніторамі і сродкамі сувязі і, тут жа за занавессю, стаялі койкі для адпачынку.

Д(жон) зайшоў у памяшканне украінскага штабу за прашытымі рацыямі. Звычайна мы бралі дзве на свой разлік сапага.

Наш 60-цікілаграмовы сапог захоўваўся ў іншым падвальным сутарэнні. На ноч мы захоўвалі сапог там, каб яго не заваліла трапным прылётам града альбо С-300.

У сутарэнні з нашым сапагом жылі мінамётчыкі, сярод якіх Лахвіч і Салам, і куляметчыкі. Жылі там і нашыя парамедыкі ў сваіх маленькіх “пакойчыках” – Север, В(ол) (загіне 16.05.2023-га ў Бахмуце) і іншыя. Уваход у тое сутарэнне быў праз 100 метраў ад нашага увахода ў падвал. Скрозь будынак, не выходзячы з яго на вуліцу.

Я разам з Бачой занеслі сапог у машыну. Пагрузілі пару скрыняў са снарадамі. Іх, дарэчы, мы не хавалі ў падвале, як сапог. Нежаданне кожны раз ператасківаць сотню метраў па лесвіцам і пераходам 60-цікілаграмовыя скрыні з нязручнымі ручкамі з тонкага металу, якія рэзалі далоні рук, паўплывала на гэтае наша рашэнне.

Затым мы (Бача, Ваяр, Д(жон) і Кусь) апрануліся, нацягнулі бронікі з каскамі, узялі аўтаматы і пагрузіліся ў машыну. Д(жон) сеў за руль.

Задача стаяла знайсьці новую пазіцыю для сапага.

Сектар, які мы павінны былі мець магчымасьць пакрываць агнём з шукаемай намі пазіцыі быў абазначаны ў маёй “Крапіве” некалькімі каардынатамі патэнцыйных цэляў.

А 6 ранку 4 лютага 2023-га мы выехалі працаваць ў Бахмут.