Люты. Бахмут.
Звычайны працоўны ранак
(аповед 10 частка 1)
Я прачнуўся а 5-й ранку 4-га лютага 2023-га ў нашым цемным і даволі адсырэўшым на той месяц склепе Часовага Яру.
Цемра была ўмоўная, бо агеньчык абагравальніка, што працаваў ад газавага балона, усё-ж-такі праражаў яе. Потым уключылі святло. Электрычнасьць вырабляў бензагенератар, усталяваны на першым паверсе нашага будынка (каб не задыхнуцца дымам ад яго).
Справа, на суцэльным драўляным насціле мест на 10-12, спаў Ваяр. Злева хтосьці яшчэ. Бобр пераехаў у суседні пакой памяшкання штабу. Таму месца злева не было пастаянным. Адзін раз пад новы 2023-і год там нават, праз месца, спаў Ваніш, які з іншымі прадстаўнікамі штаба першы раз прыехалі ў Часовы Яр на два дні.
Бача ўладкаваўся яшчэ са снежня 2022-га ў іншым канцы нашага насціла ля сценкі. У мінулую кадэнцыю я спаў побач з ім. Але зараз пераехаў, бо Бача – яшчэ той вожык, які часам не даваў засяродзіцца на чытанцы электроннай кнігі з аповедам Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Да таго ж у тым вуглу на столі збіраліся кропелькі кандэнсату. Мы з Бачой заўсёды перад сном, быццам прафесійныя маляры, праходзіліся па іх малярным валікам, каб не капала на галаву.
(на фота: наш пакой у Часова Ярскім склепе, 26 снежня 2022-га, М(адрыд) (загіне 16.05.2023 у Бахмуце), Тор, Дэн)