Дзень 24 лютага 2022 не захаваўся ў маёй памяці. Я не памятаю сваі эмоцыі ў той дзень.Ведаю, што пад…

Дзень 24 лютага 2022 не захаваўся ў маёй памяці. Я не памятаю сваі эмоцыі ў той дзень.

Ведаю, што падсвядомасьць мая прыгадала тады песню-аналогію:

“22 июня, ровно в 4 часа, Киев бомбили, нам объявили, что началася война… Война началась на рассвете, чтоб больше народу убить. Спали родители, спали их дети, когда стали Киев бомбить. Врагов шли большие лавины. Их не было сил удержать. Как в земли вступили родной Украины, то стали людей убивать. За землю родной Батькивщины поднялся украинский народ. На бой уходили все-все мужчины..”

Толькі замест нямецкіх акупантаў сёньня Кіеў бамбілі расейскія.

Ведаю, што ў тыя дні я не мог паўнавартасна працаваць. (У той час я працаваў у літоўскай IT-кампаніі дыстанцыйна.) Значная частка маіх думак і увагі была накіравана на пастаянны маніторынг навінаў з Украіны. Пераключыць увагу на нешта іншае было цяжка і патрабавала значных намаганьняў волі.

Мая Люба з глыбокага ранку была на працы. Вітаўтас Кіга, уладальнік стаматалагічнай клінікі, з якім яна працавала ў той дзень, адначасова з прывітаньнем запытаў у яе: “Люба, ты читала новости? От вас танки пошли!”. Кіга – літовец, які падтрымлівае украінцаў і разумее вольных беларусаў.

Першае паведамленьне пра вайну ў той дзень мне прыйшло ад Любы: “Пачытай навіны”. За гэтым тэкставым паведамленьнем ішоў рэпост з наваснога тэлеграм-рэсурса пра пачатак паўнамаштабнай расейскай агрэсіі супраць незалежнай Украіны.

Такім запомніў я пачатак паўнамаштабнай вайны.