Ты чуеш, брат, як на прадвесніВятры, лёд крышучы, гудуць,Як на сваю радзіму з песняйЗноў птушкі з вы…

Ты чуеш, брат, як на прадвесні
Вятры, лёд крышучы, гудуць,
Як на сваю радзіму з песняй
Зноў птушкі з выраю лятуць.

Пагоні сілы баявыя,
І вы рыхтуйцеся ў паход,
Каб знішчыў путы векавыя
Наш заняволены народ.

Глядзіце ў будучыню смела!
Настаў доўгачаканы час,
Пад сцягам бел-чырвона-белым
Чакае перамога нас.

Няхай жа меч Пагоні ззяе!
Гартуйма нашу еднасць, моц!
Вядзі нас, Воля прасвятая,
Да новай славы, новых сонц!

Максім Танк, 13.02.1930 г.