Ініцыятыва “Росквіт” дабрачыннай арганізацыі KUS (LT) сумесна з FUNDACJA ZWIĄZKU BIAŁORUSKICH WETERANOV (PL) пры фінансавай падтрымцы фонду BYSOL арганізавала і аплаціла 49 сеансаў псіхалагічнай падтрымкі для 7 чальцоў сем’яў беларускіх ветэранаў ЗСУ ў Літве(4 жанчыны, 1 дзіцёнак, 2 ветэраны). Справаздача — у першым каментары. Мы дапамагаем не толькі ветэранам, але і іх сем’ям.Бо сям’я — […]
#Беларуская мова
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Павага да Мікалая Статкевіча і заклік да вызвалення мільёнаў беларусаў ад рэжыму
Адчуваньне, што знаходзішся на ўзбочыне працэсаў, звязаных з прыняцьцём рашэньняў і размеркаваньнем такіх патрэбных на Нацыянальны супраціў рэсурсаў. І гэта тычыцца не толькі працэсаў, калі пытаньні беларусаў вырашаюцца без удзела саміх беларусаў, як гэта адбылося з умовамі апошняга вызваленьня палітвязняў. Але і пытаньняў, звязаных з супрацівам і бяспекай у саміх дэмсілах. На фоне гэтага учынак […]
Курсант разважае пра змену падраздзела і ролю на фронце падчас вайны
Сярод такіх бунтарскіх думак была перайсьці ў іншы падроздзел. І “ваеншчына” Курсанта была не асноўнай прычынай. Яна толькі магла падштурхнуць да такога рашэньня. Асноўнай прычынай было наступнае: Адпрацаваўшы з сапагом 4 месяцы, я ўжо больш менш яго засвоіў. Вайна ператварылася ў штодзённую руцінную працу: зранку загрузіў у пікап сапог і скрыні са снарадамі, даехаў да […]
Добраахвотнікі: вольныя людзі з ідэалагічнай матывацыяй у барацьбе за Беларусь і Украіну
Для мяне добраахвотнік – сінонім слову “вольны чалавек”. Той, які дзеля волі пайшоў на рызыку без прымуса. Ёсьць, на маю думку, вялікая розніца паміж звычайным вайсковаабавязаным, кантракнікам, які служыць за грошы і баявым добраахвотнікам. Гэта розніца, як мінімум, у моцнай ідэалагічнай матывацыі. Як правіла, для беларускіх добраахвотнікаў, якія прайшлі праз баявыя дзеяньні, характэрны дзве асноўныя […]
Жаўнер павінен выконваць загады, але не супярэчлівыя нацыянальным інтарэсам Беларусі
– Жаўнер спачатку павінен выканаць загад, а потым падумаць, – такую думку я неяк пачуў ад Курсанта ў Вільнянску. І яна мяне зачапіла. – Я не лукашысцкі жаўнер. Таму ніколі не выканаю загад, які будзе супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі, – адказаў тады я Курсанту. Тут варта было б распавесьці маю размову з Курсантам восеньню 2022. […]
Курсант Д(жон) даў загад адвезці Г(ідру) на пазіцыю для паказу бліндажа
Загад Курсанта Д(жону) быў просты: адвезьці Г(ідру) на пазіцыю і паказаць тое месца дзе яны мусяць скончыць пабудову бліндажа. Г(ідра) быў у прыподнятым настроі. Пакуль ягоныя хлопцы асвойваліся на новым для іх месцы, Д(жон) прапанаваў паехаць і паказаць на месцы пазіцыю з бліндажом. Г(ідра) не пагадзіўся. Ён хацеў спачатку ўладкавацца тут. На гэта ён адводзіў […]
8 верасня 1514 года ВКЛ разграміла войскі Маскоўскай дзяржавы ў бітве пад Оршай
8 верасня 1514 года ў бітве пад Оршай аб’яднаныя сілы Вялікага Княства Літоўскага разграмілі больш шматлікія войскі Маскоўскай дзяржавы. Гэта перамога на доўгія гады спыніла экспансію Масквы на нашы землі і дазволіла вызваліць значную частку ўсходніх зямель ВКЛ. Сёньня 8 верасня – Дзень вайсковай славы Беларусі.
21 красавіка 2023: Апошні дзень на баявых падчас другой кадэнцыі ва Украіне
Сёньня дзень нашай ратацыі. 21 красавіка 2023. Апошні мой дзень на баявых падчас другой маёй кадэнцыі ва Украіне. Г(ідра) прыехаў з хлопцамі нас мяняць. Яны прыехалі на двух загружаных пад завязку машынах, якія мы дапамаглі разгрузіць. Пасля гэтага паказалі хлопцам наш часовы дом. Паколькі Г(ур) і З(ёлка) яшчэ заставаліся на баявым (бо далучыліся да нас […]
Курсант здаваў залік па тэорыі і практыцы ў батальёне «Волат» у Канстанцінаўцы
Залік Курсанту здавалі па чарзе ў розныя дні. Паколькі Курсант жыў і працаваў на ПУ батальёна “Волат” у Канстанцінаўцы, што ў 12 км ад нас, то здаваць залік мы ездзілі туды. Я паехаў з Ваяром. Перажываньні былі прыкладна тыя ж, што і падчас экзаменаў ва ўніверы. Залік здавалі ў памяшканьні з маніторамі. Тут сядзелі сувязісты […]
Курсант павінен быў здаць два залікі для ратацыі ў Кіеў на 7 дзён
Абавязковай умовай Курсанта для таго, каб нам падчас ратацыі на 7 дзён патрапіць у Кіеў былі два залікі. Першы ў Курсанта па ПТУРах. Другі па СПГ-9 ў Г(ідры). Сапог я, як планшэтыст ведаў спачатку і да канца: мог усталяваць яго па арыентырам, зарадзіць, разлічыць параметры наводкі па каардынатам цэлі праз “Крапіву”, навесці фізічна, стрэліць, адкарэгаваць […]