Беларусы — не ворагі Літвы. Мы стаім на адным баку.Беларускі добраахвотнік Аляксандр Клачко ваяваў в…

Беларусы — не ворагі Літвы. Мы стаім на адным баку.

Беларускі добраахвотнік Аляксандр Клачко ваяваў ва Украіне ў складзе войскаў, што стрымліваюць расейскую агрэсію. Ён прайшоў праз Кіеў, Лісічанск і Бахмут, страціў здароўе, але не волю.
Цяпер ён знайшоў прытулак у Літве — краіне, якую таксама можа закрануць вайна, калі расейскі імперыялізм не будзе спынены.

«А ў Літве, нібыта, не могуць зразумець, хто вораг, а хто сябра. Показальна і тое, што ў палітыкаў не хапае волі вызначыцца са статусам людзей, якія за некалькі тысяч кіламетраў абаранялі інтарэсы, у тым ліку, і краін Балтыі. Сярод іх — не толькі беларусы, але і грамадзяне Літвы», — кажа ён.

Побач з беларусамі плячо ў плячо ваявалі і літоўскія добраахвотнікі — людзі, якія не засталіся абыякавымі. Некаторыя аддалі сваё жыццё ў гэтай барацьбе. Гэта — сапраўдная салідарнасьць народаў, што ведаюць цану свабоды.

Беларусь сёньня — краіна, дзе дыктатура душыць грамадзян. Але беларусы, што выбралі змаганьне замест маўчаньня, — гэта саюзнікі, не ворагі.

Чытаць артыкул “За ўмоўнай сьцяной стаяць людзі, гатовыя даць адпор агрэсара. Што такое Балтыйская лінія абароны”, падрыхтаваны “Новая газета. Балтыя” цалкам: https://novayagazeta.ee/articles/2025/10/16/za-uslovnoi-stenoi-stoiat-liudi-gotovye-davat-otpor-agressoru-chto-takoe-baltiiskaia-liniia-oborony