У Вільні адкрыецца выстава фотаздымкаў байца палка Каліноўскага Яўгена Жураўскага

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

«Вайна — гэта найперш побыт»: У Вільні адкрыецца выстава фотаздымкаў ад байца палка Каліноўскага.

У віленскай прасторы Zolak адбудзецца выстава «Praz fotaplionku: štodzjonnasc’ vajaroŭ».

Аўтар здымкаў — каліновец Яўген «Салам» Жураўскі. З вясны 2023 года Яўген пачаў фатаграфаваць будні ваяроў на плёначны фотаапарат.
Як кажа сам аўтар, ён проста хацеў зафіксаваць звычайныя баявыя будні — без пафасу і рамантызацыі вайны. Бо вайна — гэта найперш не баі, а навучаньне і побыт у складаных умовах.

Адкрыцьцё выставы — 26 кастрычніка а 15:00.

Падчас адкрыцьця адбудзецца сустрэча з аўтарам.