#Беларуская мова

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Заключана дамова на 10 групавых сеансаў псіхалагічнай падтрымкі для жонкі ветэрана

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Разам робім немагчымае магчымым. Дзякуючы Вам мы ўжо заключылі дамову на аказаньне 10 групавых сеансаў псіхалагічнай падтрымкі для жонкі ветэрана. Наш збор на псіхалагічную падтрымку ветэранаў, жанчын і дзяцей працягваецца.Кожны дзень — гэта крок да таго, каб больш людзей адчулі апору і спакой у час, калі гэтага асабліва не хапае. Мэта: 2 000 € Ужо […]

У аўтобусе 1G у Вільні спынілі сварку падвыпіўшых мужчын з выкарыстаннем мата

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

На прыпынку “Зялёны мост” мы з Любай і клункамі селі на аўтобус 1G (мы называем яго на-ангельскі лад “адзін джы”, хаця па-літоўску правільна гучыць як “адзін гэ”). Не даязджаючы да прыпынку “Парк Рэфарматаў” (мы тут мусілі выходзіць) здарылася сітуацыя: двое падвыпіўшых мужчын, відавочна сталых жыхароў Вільні, на ўвесь аўтобус (я чуў у пачатку аўтобуса іх, […]

Досвед важнасці якаснага тактычнага абутку на вайне пад Бахмутам у 2022 годзе

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Ужо 21 лістапада 2022, знаходзячыся ў Часовым Яры пад Бахмутам, я запісаў свой досвед пра важнасьць якаснага абутка на вайне: Абутак – адна з самых галоўных рэчаў на вайне. Ён павінен быць толькі якасным! Гэта ўяўленьне ў мяне было сфарміравана з фільмаў пра другую сусветную. Яно толькі зацвердзілася праз асабісты вопыт падчас удзелу ў баявых […]

Аляксандр Клачко расказвае пра рашэнне ехаць на вайну за незалежнасць Украіны і Беларусі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Блізкія мне людзі ўсе як адзін адгаворвалі мяне ехаць. Незалежна ад іх стаўленьня да расеі. Яны хваляваліся за маё жыцьцё. Знаёмыя рэагавалі па-рознаму. Звычайна гэта была рэакцыя як у майго зводнага стрыечнага брата: “Россия поступает неправильно. Но это вторая армия в мире и сопротивляться ей бесполезно. Киев падёт. Ты едешь бессмысленно умирать”. “Ты сдурел? Серьёзно […]

За месяц да вайны беларусы абмяркоўвалі магчымасць вяртання ў Беларусь у крызіснай сітуацыі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

За месяц да вайны мы з Любай сядзелі на кухні нашай літоўскай кватэры.“Интересно: сколько беларусов поедут отсюда в Беларусь, если завтра внутри Беларуси забурлит?” – такую тэму мы тады абмяркоўвалі. “Я точно поеду!” – рашуча адказала на гэтае пытаньне Люба.“Я не знаю поеду ли я точно. 50\50. По моему опыту участия в драках и тому, […]

3 сакавіка 2022 Люба плакала перад ад’ездам аўтара на вайну ў Кіеў

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

З раніцы 3 сакавіка 2022 Люба плакала не спыняючыся. Яна ўсведамляла, што хутка я пакіну яе. Прасіла застацца, пачакаць. Спадзявалася, што я перадумаю. Да нас прыйшлі карэспандэнтка “Белсата” Белсата Ганна і відэааператар Здзіслаў. Яны хацелі запісаць сюжэт пра маё рашэньге ехаць бараніць Кіеў. Люба, закрыўшыся ў спальні, ляжала заплаканая на ложку. Адмовілася выходзіць да іх. […]

Супрацоўнік з Беларусі расказвае пра падтрымку і цяжкасці падчас працы і вайны ва Украіне

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Я быў упэўнены, што мяне звольняць з працы. Бо каму трэба такі супрацоўнік, які бярэ і ўсё кідае ў адзін дзень. Для мяне было важна сыйсьці па-чалавечы. Так, як і я сам вучыў сваіх кіроўцаў у таксі ў Беларусі: “Зямля круглая. Калі вырашыце сыйсьці – сыходзьце так, каб потым, калі вам спатрэбіцца вярнуцца, вам не […]

Беларускі эмігрант у Вільнюсе памёр пасля адмовы ехаць на вайну ва Украіну

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Люба да апошняга спадзявалася, што я перадумаю. Яна, спачатку, не адгаворвала мяне ехаць, але прасіла пачакаць тры дні і паехаць з іншымі хлопцамі (спойлер: тыя хлопцы альбо не паехалі, альбо даехалі на сваёй машыне да ўкраінскай мяжы, падабралі там украінскіх уцекачоў і з імі вярнуліся назад з пачуцьцём часткова выкананага абавязка). Люба спадзявалася, што я […]

Унутры амбасады: высокія столі і барэльеф, сумоўе пра службу і матывацыю на вайну

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Унутры амбасады мне спадабалася: высокія столі, барэльеф. Мабыць, у мінулым, гэта быў дом заможнага чалавека. Мяне правялі ў кабінет злева ад увахода, пасадзілі за стол і правялі кароткае сумоўе. Галоўнымі пытаньнямі былі ці служыў я ў войску (я не служыў) і якая мая матывацыя ехаць на вайну. Памятаю, што мне далі запоўніць бланк акеты і […]

Беларус запісаўся добраахвотнікам ва ўкраінскую амбасаду ў Вільні 2 сакавіка 2022

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Сёньня, 2 сакавіка 2022, чацвер. Я адпрасіўся з працы і, разам з Любай, пайшоў ва украінскую амбасаду ў Вільні на Teatro g.4. Супрацоўніка, які прымаў заяўкі не было на месцы – нас папрасілі падыйсьці праз 2 гадзіны. Люба паехала на працу (у яе сёньня была другая змена), а я праз 2 гадзіны зноў стаяў перад […]