Дарога на вайнуАповед 10: “Азоў” альбо Польшча?Паліцэйскі суправодзіў мяне на прызыўны пункт ваенкам…
28.11.2025Клачко Аляксандр Кусь

Дарога на вайну
Аповед 10: “Азоў” альбо Польшча?
Паліцэйскі суправодзіў мяне на прызыўны пункт ваенкамата.
Да сталоў, што стаялі на вуліцы, выстраілася чэрга з мужчын. Яны былі апрануты ў цывільную вопратку. Было бачна, што прыйшлі на мабілізацыю.
Паліцэскі перадаў мяне даволі тактычнаму супрацоўніку ваенкамата. Той адарваўся ад афармленьня прызыўнікоў і мы з ім падняліся да камандзіра на другі паверх.
Зайшлі ў кабінет. Камандзір нешта пісаў і не падымаў галавы. Але як толькі пачуў ад падначаленага, што я беларус, рэзка змяніўся ў твары. Падняў вочы на свайго падначаленага, мінуючы позіркам мяне. Стукнуў са злосьцю па стале і сказаў: “Сколько раз мне говорить, что приказ беларусов не брать с сегодняшнего дня!”
Потым звярнуўся да мяне. Запытаў хто я і куды.
Я паведаміў, што еду ў Кіеў у Беларускую роту і мне трэба пропуск праз блокпасты.
“Если есть боевой опыт – только в “Азов”. Если нет – назад в Польшу”, адказаў мне камандзір.
Ні баявога досведа, ні службы ў арміі ў мяне не было. Я нават аўтамат у руках ніколі не трымаў.
Узнікла пытаньне як мне вярнуцца ў Еўропу, калі ў Кіеў мяне не пускаюць? Спраўку на праезд блокпастоў, як я зразумеў, ваенком пабаяўся мне выдаваць – мала ці што – мо я насамрэч добра заканспіраваны беларускі дыверсант.
Выйсьце знайшлося ў побач знаходзячымся доме культуры, дзе быў гуманітарны цэнтр. Я пазнаёміўся з дзяўчынай Хрысьцінай, якая ім кіравала і вырашана было, што я паеду на гуманітарнай машыне – каб праехаць блокпасты з маім беларускім пашпартам.
Але мне было цікава быць сведкам гістарычных падзей, пабачыць што адбываецца ва Украіне падчас вайны і я вырашыў пераночыць, а на наступны дзень вяртацца ў Польшчу. Хоць і вельмі не хацелася! Не за тым я ехаў, каб адразу вярнуцца.
Рашэньне было правільным. У рэшце рэшт я трапіў у Кіеў. Але аб гэтым потым…