СТРАТЫ НА ВАЙНЕ НА ПРЫКЛАДЗЕ АДНАГО ДНЯ Частка 3 У гэты дзень было паранена васьмера ўкраінскіх жаўнераў. І, нажаль, адзін “200”. За гадзіну да гібелі ён дапамагаў аказваць першую медычную дапамогу цяжкапараненаму. Я не бачыў яго гібелі і не ўдзельнічаў у эвакуацыі, бо якраз падносіў на пазіцыю боекамплект. Наколькі я чуў – ён высунуўся на […]
#Беларуская мова
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Сілавы супраціў як шлях да вольнай Беларусі: асабісты досвед і пераход да дзеянняў
СІЛАВЫ СУПРАЦІЎ – АДЗІНЫ ШЛЯХ ДА ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ ЧАСТКА 1(фота, выпадкова знойдзенае ў сеціве – я крайні злева, Менск, 09.08.2020-га) Я БЫЎ ЗА МІРНЫ ПРАТЭСТ. Увесь час знаходжання ў Беларусі да 18 снежня 2020-га. Напрыканцы студзеня 2021-га я зразумеў, што мірны шлях вычарпаў сябе і ўжо не працуе. Трэба было спрабаваць іншыя метады. Такім метадам […]
Добраахвотнікі Кусь і Салам вітаюць жыхароў Баранавічаў і заклікаюць да адзінства
Добраахвотнікі “Кусь” ды “Салам” вітаюць жыхароў роднага горада Баранавічы і нагадваюць, што нашая моц у адзінстве! БАРАНАВІЧЫ, ЯДНАЙЦЕСЯ!Беларусь будзе вольнай!
Сравнение протестующих 25.10.2020 с первыми тремя воскресеньями августа: эмоции и убеждения
МАРШ 25.10.2020-га(Успаміны) Сравниваю протестующих в первые три воскресенья августа и сегодня 25.10.2020:Эмоции и эйфория скорой победы спали. Остался сухой остаток в виде убеждений. Те, кто выходил сегодня – масса молчаливых (до места сбора) людей, идущих в одном направлении с одной общей целью. По пути обтекая, словно вода, заградкордоны из силовиков и спецсредств, но неизменно придерживаясь […]
Перажыванні і ўражанні ад тэатральнага спектакля ў Львове з новымі знаёмымі беларусамі
ТЭАТР У ЛЬВОВЕ Частка 2 Дарэчы не абыйшлося і без прыгод. Мы дамовіліся пайсьці на спектакль з маімі новымі знаёмымі – беларусамі, якія знайшлі прытулак у Львове. Я не ведаў дакладна ці паспею на спектакль з вучобы. Спазняўся на 30 хвілін, але ўсё ж такі прыйшоў. Яны загадзя набылі мне квіток. Фота якога мне прасканаваў […]
Тэатр у Львове: спектакль “Львоўскае танга” пра выбар паміж каханнем і змаганнем
ТЭАТР У ЛЬВОВЕ Частка 1 Я заўжды любіў тэатры. Мне падабаецца атмасфера, якая пануе ў іх. Наведвальнікі, якія дагэтуль былі для мяне звычайнымі мінакамі на вуліцы, тут быццам пераваўсабляюцца. Сама атмасфера тэатра робіць іх нейкімі іншымі людзьмі з мінулых эпох часоў прыдворных баляў. “Львоўскае танга” у тэатры імя Марыі Заньковецкай – цудоўны спектакль пра ўрывак […]
Раніцай замест заняткаў 4 гадзіны чакалі скончыцца паветраная трывога падчас вайны
ВАЙНА – ГЭТА АД!) Раніцай замест заняткаў 4 гадзіны чакалі покуль скончыцца паветраная трывога. Пасля яе адбою працягнулі навучанне. Толькі пачалі – зноў паветраная трывога. Каля гадзіны чакалі ў лесе. Як пажартаваў адзін з пабрацімаў пад час такога вымушанага адпачынку: “ВАЙНА – ГЭТА АД!)” А потым мы да позняга вечара наверствалі згублены час.
Вайсковец апісвае ночную варту каля рускіх з цеплавізарам і дзякуе беларусам з Вільні
ЦЕПЛАВІЗАР НА ВАЙНЕ Прыкладна 4:00.Да рускіх каля 800 метраў. Нашы хлопцы спяць у акопе. Цемра. Я ўжо гадзіну стаю на варце. Калі дакладна, то сяджу спіной да дрэва з аўтаматам у руках. Ноч цёмная на столькі, што калі нешта хуценька прабегла па маёй руцэ – нават не змог разгледзець не толькі тое, што прабегла, а […]
Інтэрв’ю з байцом палка Каліноўскага Клачко Аляксандрам Кусём пра жыццё на фронце і ў Беларусі
МНЕ НА ФРОНЦЕ ПРАСЦЕЙ, ЧЫМ ЛЮДЗЯМ У БЕЛАРУСІ Інтэрв’ю “Львоў-медыя” байца палка Каліноўскага Клачко “Кусь” Аляксандра: https://youtu.be/C8CApvDMP4c
Паветраная трывога пад час абеду ў кафэ каля помніка Тарасу Шаўчэнку: як дзейнічаць
ПАВЕТРАНАЯ ТРЫВОГА ПАД ЧАС АБЕДУ Ў КАФЭ Львоў, непадалёку ад помніка Тарасу Шаўчэнка. Зайшоў у кафэшку паабедаць. Набраў сабе розных страў і размясціўся на другім паверсе. Праз нейкі час пачуў краем вуха ад кагосьці з наведвальнікаў словы “паветраная трывога”. Яшчэ праз колькі хвілін афіцыянт агучыў правіла, што ПАД ЧАС ПАВЕТРАНАЙ ТРЫВОГІ ТРЭБА ПАКІНУЦЬ ПАМЯШКАННЕ. На […]