(рус. – ПТСР)
Частка 11
Неяк у бліндажы на “нуле” перад выкананнем баявой задачы мы размаўлялі з украінскімі жаўнерамі.
Яны расказалі, што калі ў іх атрымоўваецца (вельмі рэдка) вырвацца дадому на адпачынак на тыдзень-другі, яны абавязкова праходзяць праз размову з псіхолагам. І толькі псіхолаг дае “дабро” на выезд у мірнае жыцце.
З іх слоў, у такіх выпадках псіхолаг працуе з кожным украінскім жаўнерам, які быў пэўны час на “нуле”.
Нам такое таксама патрэбна, калі дабраахвотнік вырашае па той ці іншай прычыне разарваць кантракт.
Таксама патрэбна і іншая дапамога.
Не грашыма ў першую чаргу. А з адпачынкам, магчымай рэабілітацыяй, дакументамі (пры неабходнасьці), працаўладкаваннем і пошукам жылля.
Войны і рэвалюцыі не цягнуцца бясконца.
Калісьці і мы, дзеючыя беларускія дабраахвотнікі, будзем вяртацца ў мірнае жыцце.
Нажаль сення – я бачу гэтыя прыклады – былыя дабраахвотнікі застаюцца сам-насам з уладкаваннем у мірным жыцці.
І добра, калі ў іх гэта атрымоўваецца.
Але не ва ўсіх…