ПТСЗ
(рус. – ПТСР)
(рус. – ПТСР)
Частка 10
Не так даўно група “Ваўкалака” захапіла варожы акоп.
Я праглядаў відэа з гэтай аперацыі. Падчас яе вораг панес страты, а “Ваўкалак” абышоўся царапінай ад блізкага разрыву варожай ручной гранаты і легкай кантузіяй.
Мае думкі:
“Які ж “Ваўкалак” стаў “мацеры”!”
А потым:
“А ці неяк паўплывае гэта ў будучыні на яго і на іншых нашых хлопцаў, якія знішчаюць ворага, набліжаючыся да яго на мінімальную дыстанцыю?”
“Ваўкалак” на мае пытанне адказаў, што звычайна сноў пра вайну не сніць. Толькі пра радзіму – Беларусь.
Толькі аднойчы, не так даўно, прыснілася плануемая баявая аперацыя, якая ў сне, чамусьці, здавалася яму апошняй.