Трошкі аб сёньняшнім надвор’і ў Старым горадзе Вільні.
Беларуская мова
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Перад тым, як распавядаць далей, я вярнуся на два дні назад. Гэта важна для разуменьня майго ўспрыня…
Перад тым, як распавядаць далей, я вярнуся на два дні назад. Гэта важна для разуменьня майго ўспрыняцьця і паступовых змен у маім стаўленьні да тых ці іншых момантаў. Змен, якія адбываліся на працягу паўтара гадоў майго знаходжаньня ва Украіне. Змен, якія зрабілі мяне мацнейшым, як я лічу. 13 сакавіка 2022 года я даведаўся з навін […]
Праз тыдзень знаходжаньня ва Украіне і акунаньня ў рэаліі вайсковай службы (пакуль яшчэ без баявых в…
Праз тыдзень знаходжаньня ва Украіне і акунаньня ў рэаліі вайсковай службы (пакуль яшчэ без баявых выхадаў), я зразумеў, што тэрміновая служба ў войску, асабліва ў беларуска-лукашысцкім, зусім не абавязковы параметр, каб ваяваць. З майго адзяленьня ў 11 чалавек толькі трое служылі ў войску. Пры гэтым служыўшыя ў войску далёка не перадавікі ў баявай падрыхтоўцы. І […]
Не падабаецца мне наш будынак школы, у якім мы размешчаны. У выпадку трапленьня ракеты – шанцаў выжы…
Не падабаецца мне наш будынак школы, у якім мы размешчаны. У выпадку трапленьня ракеты – шанцаў выжыць на 4-м паверсе школы, падлога якой вібруе нават ад чалавечых крокаў у іншым канцы калідора, імкнецца да нуля. Сёньня ноччу рускіе выпусьцілі па нам тры ракеты. Злаецца, усе тры збіты СПА: дзьве да нас, адна – пасля нас. […]
Яшчэ днём у мяне пачало балець горла. Мабыць, амікрон.Нашы хлопцы павальна хварэюць. У Віці “Лешага”…
Яшчэ днём у мяне пачало балець горла. Мабыць, амікрон. Нашы хлопцы павальна хварэюць. У Віці “Лешага” Савіча сетурацыя 86%. У тры гадзіны ночы я прачнуўся з цалкам закладзеным носам. Заварыў гарбату. Зняў тэлефон з зарадкі і паставіў замест яго паўэрбанк зараджацца. Прыйшоў “сусед па падлозе” “Лахвіч”. Зараз пахрапвае справа. Ён хварэў і ўчора не пайшоў […]
Сёньня патруль з нашага содневага баявога дзяжурства злавіў шпіёна – ён фатаграфаваў палігон “Атэк” …
Сёньня патруль з нашага содневага баявога дзяжурства злавіў шпіёна – ён фатаграфаваў палігон “Атэк” і размешчаны праз дарогу завод “Антонаў”. Яго тэрыторыю сёньня а шостай раніцы на маіх вачах абстралялі расейцы трыма ракетамі. З гэтай нагоды наш чарговы новы камандзір Яўген “Аўгуст” Міхасюк паклапацаўся пра невялікую ўзнагароду для нас. Ён дамовіўся з нашай школьнай сталовай […]
Некаторыя нашыя хлопцы, як я заўважаў потым, любілі страляць на палігоне дзеля стральбы – ім гэта па…
Некаторыя нашыя хлопцы, як я заўважаў потым, любілі страляць на палігоне дзеля стральбы – ім гэта падабалася. А самы малады з нас – 17-цігадовы “Сыч”, нават, неяк возьме два аўтамата “скар”, падыме іх дуламі ў паветра, каб сфатаграфавацца і… выпусьціць адзін з іх з рук, трохі пагнуўшы прыцэльную мушку. У бліжэўшы тыдзень я цалкам сфармую […]
Насычанымі выдаліся тыя содні з 13 на 14 сакавіка 2022.Па абедзе, паміж вахтамі сутачнага дзяжурства…
Насычанымі выдаліся тыя содні з 13 на 14 сакавіка 2022. Па абедзе, паміж вахтамі сутачнага дзяжурства, мы з хлопцамі, нарэшце, стралялі на “атэкаўскам” палігоне з аўтаматаў. Мае кулі траплялі трошкі ніжэй і лявей цэлі – аўтамат яшчэ не быў прыстрэляны. Ды і я, магчыма, туплю. Спадабалася, што пры стральбе лежачы кучнасьць вееельмі(!) высокая. Для мяне […]
Дзіўным чынам, калі каля нас прыляцелі ракеты, Любе сніўся тэматычны сон.- Блииин… Я сегодня тоже ра…
Дзіўным чынам, калі каля нас прыляцелі ракеты, Любе сніўся тэматычны сон. – Блииин… Я сегодня тоже ракету снила. Она летела низко и прямо между мной и Лерой (дачка Любы – заўвага “Кусь”). А потом мы видели большую (ракету – заўвага “Кусь”), лежащую возле дома и боялись её потрогать, думали взорвётся. И это было в моей […]
Мерапрыемства ў Вільні 26 чэрвеня 2024 прысвечана другой гадавіне бою пад Лісічанскам
БОЙ ПАД ЛІСІЧАНСКАМ26 чэрвеня 2022 Запрашаем на мерапрыемства, прысвечанае другой гадавіне боя пад Лісічанскам. ПАДЧАС СТРЫМЛІВАННЯ РАСЕЙСКАЙ БРОНЕТЭХНІКІ, спрабаваўшай адрэзаць апошні шлях выхаду з горада частак ЗСУ праз нафтаперапрацоўчы завод: ЗАГІНУЛІ:Іван “Брэст” Марчук, камандзір батальёна “Волат” палка КаліноўскагаВасіль “Атам” Грудовік, баец батальёна “Волат”Вадзім “Папік” Шатроў, баец батальёна “Волат”Васіль “Сябро” Парфянкоў, баец батальёна “Волат” ТРАПІЛІ Ў […]