Першыя тры гадзіны дзяжурства на даху праляцелі хутка, пасля чаго мяне змянілі

Клачко Аляксандр Кусь ##Вайна ##Войска #Беларуская мова #Вайна #Войска

Першыя тры гадзіны дзяжурства на даху праляцелі хутка.

Мяне змянілі. Павячэраўшы і напісаўшы сваім, я навёў гадзіннік на 23:40. Спаць заставалася адну гадзіну сорак хвілін да чарговага этапа содневага дзяжурства.

Перад сном прыняў “Тэрафлю”. Як я і казаў раней, мы ўсе хварэлі. Я – ў лёгкай форме. А “Кіт” заўтра ў нашым тэлеграм-чаце “Беларуский взвод 2” напіша сярод іншага: “*Больными считаются люди с температурой, а не просто с кашлем или соплями (такие у нас почти все)”.

Ноч была халодная. Нават калі ўзыйшло сонейка, было марозна.

А палове на восьмую, я пачуў хлапок…

працяг