Навіны_суполак

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Вызвалены Ігар Лосік, заснавальнік канала «Беларусь галаўнога мозгу», правёў за кратамі больш за 5 гадоў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Вызвалены Ігар Лосік Заснавальнік канала «Беларусь галаўнога мозгу», адзін з самых таленавітых блогераў краіны, правёў за кратамі больш за 5 гадоў. А прысудзілі яму ўвогуле 15 гадоў. Лосік перажыў сямейную драму — у 2022-м арыштавалі яго жонку Дар’ю. Падчас зняволення яна вырашыла развесціся з Ігарам. https://nashaniva.com/370675 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370675

Мікола Статкевіч, кандыдат у прэзідэнты 2010 года, вызвалены са зняволення

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Мікола Статкевіч на свабодзе Кандыдата ў прэзідэнты — 2010 утрымлівалі ў рэжыме інкамунікада ў глыбоцкай калоніі для рэдыцывістаў. Ён быў арыштаваны яшчэ да выбараў — 2020.

Беларусь вызваліла 52 палітвязняў, у тым ліку шэсць грамадзян Літвы, — прэзідэнт Наўседа

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Вызваленыя 52 палітвязні Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа абвясціў, што Беларусь вызваліла 52 палітычных зняволеных, а таксама грамадзян заходніх краін, у тым ліку шэсць грамадзян Літвы. Паводле яго, сярод вызваленых — «дзеячы апазыцыі, журналісты, удзельнікі пратэстаў і грамадзяне замежных дзяржаў». «Тое, што адбылося, — гэта велізарны дыпламатычны поспех для Амерыкі і ўсіх нас», — сказаў Наўседа.

Віншуем прэзідэнтку Святлану Ціханоўскую з днём народзінаў і жадаем здзяйснення жаданняў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Віншуем з днём народзінаў прэзідэнтку Святлану Ціханоўскую! Ва ўсіх нас ёсць адно агульнае жаданне, і ў кожнага ёсць жаданні асабістыя. У гэтым годзе асабістае жаданне нашай прэзідэнткі нарэшце здзейснілася. Няхай жа агульнае жаданне Святланы і ўсіх беларусаў таксама здзейсніцца хутчэй. З днём народзінаў, Святлана!Жыве Беларусь!

8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы: перамога Канстанціна Астрожскага пад Оршай у 1514 годзе

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы! 511 гадоў таму, 8 верасня 1514 года, нашы продкі перамаглі ў адной з самых значных бітваў таго часу. Вечны мір трываў усяго толькі пяць гадоў. У 1513 годзе ізноў пачалася вайна. Васіль узяў Смаленск. Пасля вайны спаткаліся на берагах рэк Днепра і Крапіўны, недалёка ад Оршы. Вялікі Гэтман […]

Пяць гадоў працы канала: падзяка актывістам і чытачам Чыжоўкі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Пяць гадоў таму на нашым канале з’явіўся першы допіс. Настрой не святочны, але гадавіна – гэта нагода падзякаваць усім актывістам нашага раёна, усім, хто меў (і мае) дачыненне да стварэння матэрыялаў на канале, і галоўнае, вядома ж, нашым чытачам. Дзякуй, сябры! Няхай птушкі лятаюць і пяюць у вольным небе Жыве Чыжоўка!Жыве Беларусь!

Галоўныя асобы бітвы пад Воршай 8 верасьня 1514 года разграмілі войскі маскоўцаў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Мужныя рыцары! Няхай доблесьць і мужнасьць вашы будуць вартыя слаўных бацькаў!». Галоўныя асобы бітвы пад Воршай 8 верасьня 1514 года войскі Вялікага Княства Літоўскага ў легендарнай бітве на рацэ Крапіўне, што цячэ ля Воршы, разграмілі вялізнае войска маскоўцаў. Ход бітвы добра вядомы, дык давайце прыгледземся да асноўных дзеючых асобаў як з нашага боку, так і […]

Андрэй Паднябенны загінуў у магілёўскай калоніі пасля 16 гадоў турмы за актывізм

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Андрэй Паднябенны забіты рэжымам у магілёўскай калоніі. Яму было 36 гадоў. Андрэй меў расейскае грамадзянства, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі. Тут ён вырас, стварыў сям’ю, працаваў, пачаў займацца актывізмам, падтрымаў народ у 2020 г. За любоў і падтрымку Беларусі Андрэй атрымаў 16 з паловай гадоў турмы, а зараз ён загінуў. Пра смерць Андрэя […]

Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15 У магілёўскай калоніі № 15 памёр 36-гадовы грамадзянін Расійскай Федэрацыі Андрэй Паднябенны. Пра гэта паведаміла ў сацыяльных сетках яго маці. Андрэя двойчы асудзілі паводле крымінальных артыкулаў…