95 гадоў таму нарадзіўся беларускі класік Уладзімір Караткевіч і апублікаваны яго дзённік

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

95 гадоў таму нарадзіўся беларускі класік Уладзімір Караткевіч

Летам 2015 года ў рэдакцыю часопіса «Дзеяслоў» звярнулася пляменніца Уладзіміра Караткевіча Алена Сінькевіч. Яна прапанавала для публікацыі дзённік свайго знакамітага родзіча, датаваны 1965–1966 гадамі. Спадарыня Алена падрыхтавала яго да друку і напісала каментарыі. Дзённік уяўляе сабой бухгалтарскі «гросбух» вялікага фармату, старонкі якога з абодвух бакоў запоўнены круглым чытэльным почыркам Караткевіча. У час напісання дзённіка аўтар працаваў над раманам «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і аповесцю «Чазенія».

Прапануем фрагменты той публікацыі

Спасылка без VPN