«Слова гасударава на вас такое — загадана паліць». Як расейцы разрабавалі і спалілі Віцебск: сведчанне відавочца трагедыі
Вялікая Паўночная вайна 1700—1721 гадоў стала адной з самых трагічных старонак у гісторыі Беларусі, ператварыўшы яе тэрыторыю ў арэну жорсткага супрацьстаяння паміж Швецыяй і Расіяй. Наступствы гэтага канфлікту для нашага краю былі катастрафічнымі, а метады вядзення вайны — бязлітаснымі. Выкарыстоўваючы тактыку выпаленай зямлі, расейцы спалілі найбольш значныя гарады на ўсходзе Беларусі.