«Я — Ладо Маклешвілі». Грузінскі пісьменнік шчымліва расказаў пра сяброўства з Караткевічам і яго тр…

«Я — Ладо Маклешвілі». Грузінскі пісьменнік шчымліва расказаў пра сяброўства з Караткевічам і яго трагедыю

26 лістапада была 95‑я гадавіна з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, і ў сувязі з гэтым сацсеткі поўніліся рознымі згадкамі пра яго. Нехта цытаваў вершы і іншыя творы, нехта расказваў пра ўплыў творчасці пісьменніка на фармаванне ўласнай асобы, некаторыя са старэйшых пакаленняў успаміналі пра асабістыя сустрэчы.

А літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч пры гэтай нагодзе апублікаваў у фэйсбуку ніколі раней не друкаваныя ўспаміны пра Караткевіча ягонага грузінскага сябра і аднакашніка Оціі Іяселіяні (1930-2011). Успаміны былі дасланыя ў Мінск яшчэ ў 1980‑я гады, але па пэўных прычынах больш за 35 гадоў праляжалі ў шуфлядзе.

https://nashaniva.com/382327

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/382327