Сябры! Мабыць, час выказаць тое, што вы і так ведалі. Мы, актывісты ды актывісткі Чыжоўкі, падтрымліваем заяву Святланы Ціханоўскай ад 24.02.2022 г. Святлана Ціханоўская – Прэзідэнтка Рэспублікі Беларусь, абраная народам. Яна мае права і будзе адстойваць інтарэсы беларусаў. Мы прызнаем Святлану нашай лідаркай і зробім усё магчымае, каб дапамагчы ёй у працы на карысць нашай […]
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Дзень абаронцы страціў сэнс: міністр называе Лукашэнку і Пуціна «нашымі прэзідэнтамі»
Здаецца, сёння “дзень абаронцы айчыны” канчаткова страціў сэнс. Беларускія вайскоўцы дапамагаюць акупантам, а міністр абароны называе Лукашэнку і Пуціна “нашымі прэзідэнтамі”.Сапраўдных абаронцаў мы павіншуем у Дзень беларускай вайсковай славы 8 верасня, у гадавіну бітвы пад Оршай. Аднак у мінулым годзе з’явілася новае свята: Дзень герояў пераменаў. А значыцца, час павіншаваць усіх смелых беларусаў ды беларусак, […]
Вышел 49-й выпуск газеты «7 Чижей»
Дамы и господа, новый , 49-й выпуск газеты 7 Чижей ждёт вас и ваших близких. Не забудьте поделиться с окружающими людьми – приносите радость всем!
Кібер-партызаны раскрылі «звышсакрэтныя» тэхналогіі дзяржавы для сачэння за беларусамі
Дзякуючы кібер-партызанам мы даведаліся, якія звышсакрэтныя тэхналогіі выкарыстоўвае дзяржава для барацьбы з беларусамі. Нават фотапасткі ў лесе. Чыжоўка нагадвае: ў любой сітуацыі выконвайце правілы бяспекі ды захоўвайце добры настрой.Дарэчы, прывітанне партызанам Койданава!
Анархіст Мікіта Емяльянаў трымае галадоўку ў ШІЗА — Чыжоўка заклікае пісаць яму лісты
Чыжоўка падтрымлівае анархіста Мікіту Емяльянава. З 18 студзеня ён знаходзіцца ў ШІЗА. З 3 лютага Мікіта трымае галадоўку, бо гэта адзіны спосаб для яго зараз адстойваць свае правы. Падтрымаць Мікіту: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.
Вольныя беларусы штодня выходзяць супраць беззаконня — фота з Чыжоўкі
Кожны дзень вольныя беларусы ды беларускі выходзяць супраць беззаконня, гвалту, несправядлівасці. Шчыры дзякуй усім, хто змагаецца за свабоду! Недзе ў Чыжоўке. Фота даслаў чытач.
14-й день голодовки Никиты Емельянова в крытой тюрьме Могилёва — требования и условия
#dissidentby 14-й день голодовки Никиты Емельянова! Никита Емельянов отбывает наказание в крытой тюрьме города Могилев. В данный момент в отношении него ведётся судебное разбирательство по ст. 411 за “нарушение режима”. С 18 января 2022 года Емельянов находится в карцере. С 3 февраля Никита объявил голодовку (на 10-й день начал пить воду) против действий администрации тюрьмы […]
Чыжоўка падтрымлівае філосафа Уладзіміра Мацкевіча, які трымае галадоўку ў СІЗА
Чыжоўка падтрымлівае філосафа Уладзіміра Мацкевіча. Спадар Уладзімір з 3 лютага трымае галадоўку за кратамі. Яго патрабаванні: змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, перадаць справу ў суд і прызначыць дату пасяджэння. Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя, з 14 лютага ён распачне сухую галадоўку. Падтрымаць спадара Уладзіміра: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч
Чыжоўка — дыктатару: сыходзь у расійскую армію, а лепш — у пекла
Дыктатары пачынаюць сумесныя вучэнні, а галоўны пацук марыць стаць палкоўнікам расійскай арміі?Чыжоўка адказвае: сыходзь ужо, можна і ў расійскую армію, а лепш – у пекла!
Чыжоўка віншуе ініцыятыву «Честные люди» з атрыманнем ганаровага статусу экстрэмістаў
Чыжоўка віншуе ініцыятыву “Честные люди” з прысваеннем ганаровага статусу экстрэмістаў. У нас заўсёды так: сумленны чалавек – значыцца, экстрэміст.