А што за свята, чаму салюты? Здаецца, няма чаго святкаваць (нават перамогу над маскавітамі ад 3 ліпе…

А што за свята, чаму салюты? Здаецца, няма чаго святкаваць (нават перамогу над маскавітамі ад 3 ліпеня 1660 г не адсвяткуеш, бо нашчадкі тых маскавітаў ходзяць па Мінску, як гаспадары).

І людзі, дарэчы, праігнаравалі гэты агра-трэш.

Здаецца, пацукі як могуць імкнуцца стварыць “ашчушчэніе празніка”, але нешта не атрымліваецца.

Але не сумуем! Уявіце лепш, як будзем святкаваць сапраўдны дзень незалежнасці! Пад сапраўднымі сцягамі, з кветкамі, усмешкамі, абдымкамі! З песнямі, што зараз забаронены. Побач з тымі, хто зараз за кратамі – яны будуць на волі. Разам з тымі, хто зараз далёка – яны вернуцца.

Беларусь будзе вольнай!
Жыве Беларусь!