І ўкраінцы, і беларусы маюць пытанне – тэст на сяброўства. На ўкраінскае пытанне адказалі бадай што ўсе: простыя людзі самі для сябе, а лідары дзяржаў – публічна. З беларускім пытаннем, як заўжды, некаторыя марудзяць.
Мы жадаем палітыкам, якія яшчэ не зрабілі выбар, хутчэй вызначыцца, каго яны падтрымліваюць: пуціна, што прызнаў лукашэнку, ці народ Беларусі, што абраў свабоду.
Прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ўчора звярнулася да Ўладзіміра Зяленскага. “Нашыя народы зараз падтрымліваюць адно аднаго, і задача палітыкаў – дапамагчы ім у гэтым. Не раз’яднацца тады, калі гэта дапаможа толькі ворагу. Беларусы зробяць усё магчымае, каб дапамагчы Украіне. Нам не патрэбна нічога наўзамен, акрамя павагі да нашага шляху. Павагі да нашага досведу і нашага права быць самімі сабой – беларусамі,” – кажа спадарыня Прэзідэнт.
Дзякуй Вам, Святлана Георгіеўна. Вы выказалі тое, што зараз на сэрцы ў кожнага сумленнага беларуса. Мы ганарымся Вамі! Працягвайце верыць у сябе і нас!
Разам пераможам!
Жыве Беларусь!