Цікавая тэндэнцыя. Раней у спіс тэрарыстаў траплялі людзі вядомыя. Ну, Святлана Георгіеўна – з ёй ус…

Цікавая тэндэнцыя. Раней у спіс тэрарыстаў траплялі людзі вядомыя. Ну, Святлана Георгіеўна – з ёй усё зразумела, звяржэнне ўлады шляхам выбараў, вось гэта вось усё. Жах! Са Сцяпанам Пуціла таксама відавочна, на маршы народ заклікаў. Жах, які ж жах!

Але зараз у тэрарысты запісваюць людзей за каментары ў інтэрнэце. Гэта што ж атрымліваецца, каментары палохаюць пацукоў не меньш за сумленны падлік галасоў ці нядзельныя маршы?!

А вось і каментар ад нас: нешаноўныя таварышы пры ўладзе, вашыя жахі абавязкова скончацца, у турме гэтага жахлівага інтэрнэту ў вас не будзе

Жыве Беларусь!