Беларусы зноў дэпрэсуюць ад навінаў. З аднаго боку, бясконцыя рэпрэсіі: студэнтку асудзілі на 6 гадоў за антываенны пост, пенсіянераў абвінавачваюць у тэрарызме, а рэйкавым партызанам пагражае смерць. З іншага, украінцы вінавацяць нас, што не спыняем расейскія самалёты.
Але ж нам трэба памятаць: галоўнае не тое, што пра нас думаюць ворагі ці суседзі. Не трэба абурацца, што нехта не разумее нас. Два гады таму мы вырашылі змагацца да перамогі, і пачуццё віны ці шкадаванне сябе не дапамогуць нам на гэтым шляху. Годзе журыцца. Няхай лепш кожны зробіць нешта, што набліжае нас да свабоды. Нават маленечкі крок. Бо хто ведае, мо менавіта гэты маленькі крок будзе вырашальным.
Беларусь будзе вольнай!
Жыве Беларусь!