Прывітанне, сябры!Мы працягваем нашую барацьбу і нагадваем, што інфармаванне і мова – зброя сучасных мірных беларусаў. Падтрымлівайце нашу раённую газету і дапамагайце суседзям атрымліваць дакладную інфармацыю! Дарэчы, будзем пашыраць колькасць артыкулаў на мове
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Беларусам трэба не журыцца, а рабіць крокі да свабоды нягледзячы на рэпрэсіі і крытыку
Беларусы зноў дэпрэсуюць ад навінаў. З аднаго боку, бясконцыя рэпрэсіі: студэнтку асудзілі на 6 гадоў за антываенны пост, пенсіянераў абвінавачваюць у тэрарызме, а рэйкавым партызанам пагражае смерць. З іншага, украінцы вінавацяць нас, што не спыняем расейскія самалёты. Але ж нам трэба памятаць: галоўнае не тое, што пра нас думаюць ворагі ці суседзі. Не трэба абурацца, […]
Вечаровы адпачынак: фанатская песня Харкаўскіх балельшчыкаў
Шаноўнае спадарства, мы вырашылі сёння адпачыць ад сур’ёзных тэкстаў. Давайце проста атрымаем асалоду ад вечаровай прахалоды і ўзгадаем цудоўную песню Харкаўскіх футбольных фанатаў Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла!
Беларусы ігнаравалі афіцыйнае свята, марачы пра сапраўдны дзень незалежнасці
А што за свята, чаму салюты? Здаецца, няма чаго святкаваць (нават перамогу над маскавітамі ад 3 ліпеня 1660 г не адсвяткуеш, бо нашчадкі тых маскавітаў ходзяць па Мінску, як гаспадары). І людзі, дарэчы, праігнаравалі гэты агра-трэш. Здаецца, пацукі як могуць імкнуцца стварыць “ашчушчэніе празніка”, але нешта не атрымліваецца. Але не сумуем! Уявіце лепш, як будзем […]
Чыжыкі дабраліся да Варшавы: чытачы дасылаюць фота з канцэрту J:Mors
Нашыя чыжыкі завіталі на гарачы канцэрт J:Mors у Варшаве! Дзякуй чытачу! Нас вельмі натхняе такая падтрымка Дарэчы, цікава: а як далёка яны ўвогуле могуць даляцець? У якія гарады ці краіны? Дасылайце вашыя фота ў бот @SemChizei_bot! Выявы чыжыкаў – тут.
Рэжым пачаў заносіць у спіс тэрарыстаў людзей за каментары ў інтэрнэце
Цікавая тэндэнцыя. Раней у спіс тэрарыстаў траплялі людзі вядомыя. Ну, Святлана Георгіеўна – з ёй усё зразумела, звяржэнне ўлады шляхам выбараў, вось гэта вось усё. Жах! Са Сцяпанам Пуціла таксама відавочна, на маршы народ заклікаў. Жах, які ж жах! Але зараз у тэрарысты запісваюць людзей за каментары ў інтэрнэце. Гэта што ж атрымліваецца, каментары палохаюць […]
Ціханоўская заклікала Зяленскага да адзінства і павагі да беларускага шляху
І ўкраінцы, і беларусы маюць пытанне – тэст на сяброўства. На ўкраінскае пытанне адказалі бадай што ўсе: простыя людзі самі для сябе, а лідары дзяржаў – публічна. З беларускім пытаннем, як заўжды, некаторыя марудзяць. Мы жадаем палітыкам, якія яшчэ не зрабілі выбар, хутчэй вызначыцца, каго яны падтрымліваюць: пуціна, што прызнаў лукашэнку, ці народ Беларусі, што […]
Два гады у зняволенні: Ігар Лосік змагаецца за вольную Беларусь, дзе вырасце яго дачка Паўлінка
Два гады у зняволенні нязломны Ігар Лосік. Два гады за яго змагаецца жонка Дар’я – сама яна на волі, а сэрца разам з Ігарам, за кратамі. Без бацькі расце маленькая Паўлінка. Ведаеце, часам кажуць пра нашых герояў: ён ці яна выходзяць, рызыкуюць, ахвяруюць сабою дзеля будучыні краіны. І будучыня для Ігара і Дар’і – гэта […]
Двадцацігадовую Дануту Пярэдня ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў»
Дваццацігадовую Дануту Пярэдня ўнеслі ў спіс “тэрарыстаў”. Пачынаеш думаць, да якога абсурду дайшлі рэпрэсіі, што статус “экстрэміста” і “тэрарыста” перастаў запалохваць народ, а зрабіўся нечым звычайным. Але ж хочацца сказаць пра іншае. Нашу моладзь катавалі на Акрэсціна, выключалі з універсітэтаў, запалохвалі, давалі тэрміны, вымушалі слухаць выступы качанавай і іншых, хто вішчыць, што вайна – гэта […]
Алена Гнаўк пра 9 жніўня і прысуд Марыі Успенскай
Вось, дарэчы, учора мы пісалі пра Алену Гнаўк. Яна на адным са сваіх шматлікіх “судоў” заўважыла, што “9 жніўня ўладу захапіў не зусім здаровы псіхічна чалавек”. Мяркуем, шмат хто ўзгадаў гэтыя словы у дзень вынясення прысуду Марыі Успенскай. Што тут можна сказаць? Няхай гэты “не зусім здаровы чалавек” ведае: хутка мы яго вылечым. А потым […]