Нешта новае адбываецца з нашымі “судамі”. Дзяржаўны тэлеканал заблюрыў твар суддзі Юльяны Шчэрбы, што прысудзіла Дзмітрыю Нешце 12 гадоў калоніі. Тое, што твары блюраць “сілавікам”, ужо не здзіўляе. Але суддзі! Неяк запозна яны вырашылі хавацца. Таму нагадаем. Непаважаныя спадары і спадарыні суддзі (і пракуроры, і пракуроркі)! Усе вашыя імёны – у крымінальных справах, што вы […]
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Рэйкавыя партызаны працягваюць традыцыі беларускага супраціву — тады і зараз за дыверсіі пагражае смерць
Беларусь – краіна партызан. Усе мы чулі гэта калісьці. Дарэчы, 16 ліпеня 1944 г у разбураным Менску нават прайшоў партызанскі парад. Тады, у часы другой сусветнай, партызаны Беларусі спынялі варожыя цягнікі. Хто ж ведаў, што праз 80 гадоў іх нашчадкам прыйдзецца прымяніць тэрміны з падручніка гісторыі да сябе… Толькі вораг зараз рушыць з усходу. Можа, […]
Вольныя Бараўляны вітаюць усіх, хто не апусціў рукі ў барацьбе з рэжымам
Бараўляны вітаюць усіх, хто працягвае ладзіць акцыі нязгоды з калабаранцкім рэжымам лукашыстаў. Усіх тых, хто не апусціў рукі, не перагарнуў старонку і дамагаюцца вяртання закону ў нашу краіну! Вольныя Бараўляны тут!Жыве Беларусь! @menskrazam_bot#МыРазам
Год за кратамі Алесю Бяляцкаму, але «Вясна» працягвае абараняць правы ў Беларусі
Цяжка быць праваабаронцай у краіне, дзе права не засталося. Але менавіта тут яны больш за ўсё патрэбныя. І гаворка нават не аб фіксаванні злачынстваў улады ці прызнанні новых затрыманых палітзняволенымі. Дзякуючы праваабаронцам, беларусы бачаць, што нават ва ўмовах рэпрэсій і акупацыі яны маюць падтрымку. Можна забараніць некамерцыйныя арганізацыі, можна змагацца з грамадскімі аб’яднаннямі, але падтрымку […]
Кацярыне Андрэевай дадалі 8 гадоў па абвінавачванні ў здрадзе дзяржаве
Кацярыну Андрэеву не здолелі зламаць за два гады, і зараз дадалі яшчэ восем. Новае абвінавачванне – здрада дзяржаве. Але што гэта за дзяржава, што кідае журналістку за краты на 10 гадоў за яе працу? Ці “дзяржава” не здрадзіла сама народу? Скраўшы выбары, ператварыўшы прававую сістэму ў цырк пад дэвізам “иногда не до законов”? Гэта не […]
Заклік падтрымліваць адно аднаго: сем’і зняволеных, эмігранты, актывісты
Падтрымлівайце адны адных. Падтрымлівайце сваіх. Тых, каго і сёння, і ўчора пыталіся: “Як ты?” – заўтра таксама спытайцеся. Таму, хто страціў працу, прапануйце сотку з заначкі і скажыце: “Вернеш, як устанеш на ногі”. Сем’ям, дзе ёсць зняволеныя, купіце 5 пачакаў чорнага чаю “Прынцэса Нуры”. Я ведаю, бо такі чай перапакоўвала ў вязніцу некалькі гадоў. І […]
Падзяка камандзе «Беларускага Гаюна» і Антону Матольку за штодзённую разведку
Усім вядома, што Беларусь – краіна магчымасцьяў. Толькі ў Беларусі настаўніца можа стаць прэзідэнткай, флейтыстка – сымбалем барацьбы за свабоду, а блогер-урбаніст – кіраўніком магутнай народнай службы разведкі. І толькі ў Беларусі далучыцца да гэтай службы разведкі можа кожны жадаючы. Мы дзякуем камандзе Беларуска Гаюна і Антону Матольке. Кожны дзень ваша інфармацыя ратуе жыцці ва […]
700 дзён: гонар за беларусаў і нязменная мэта — вольная Беларусь
700 дзён.Былі за гэтыя дні надзеі і расчараванні, упэўненасць і сумневы, дні кветак і дні света-шумавых гранат. Пачыналіся і заціхалі пратэсты ў іншых краінах. Пачалася вайна. Мы спазналі гора і радасць і шмат розных эмоцый, але нязменным застаецца адно: гонар за беларусаў. Наш шлях – кожны дзень працаваць дзеля перамогі. Наш шлях – працягваць рабіць […]
Дзякуй Польшчы і Літве за рэальную падтрымку беларускіх уцекачоў
Мы шмат чулі пра братэрскія народы, невядома, колькі гадоў ужо таму міфу. І ўвесь гэты час гісторыя давала зразумець, што братэрста – фікцыя. Чулі мы і словы падтрымкі, якія нічога не каштавалі (узгадайце адну дзяржаву, што адлічае беларускіх студэнтаў, бо яны не змагаюцца з рэжымам, і прадае гэтаму рэжыму света-шумавыя гранаты). Але сёння мы хацелі […]
Іван «Брэст» Марчук загінуў на Украіне, двое беларускіх бойцаў у палоне
Зноў сумныя навіны з Украіны: Іван “Брэст” Марчук загінуў, Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзягцёў – у палоне. Няма афіцыйнай інфармацыі наконт Васіля Парфянкова, Васіля Грудовіка і Вадзіма Шатрова. Часам прыходзяць думкі: чаму, чаму нашыя хлопцы і дзяўчаты рызыкуюць, гінуць, трапляюць у палон? Але потым узгадваюцца радкі з песні, якую вы ўсё дакладна чулі: я вызваляю […]