​​А ў нас тут навіны братэрства і добрасуседства прыспелі. Амап затрымаў жыхара Рэчыцы, які паказаў …

​​А ў нас тут навіны братэрства і добрасуседства прыспелі. Амап затрымаў жыхара Рэчыцы, які паказаў сярэдні палец расейскім вайскоўцам. Яго прымусілі сказаць на камеру, што расейцы нас “абараняюць”. У Магілёве хлопец, які здымаў тык-токі ў падтрымку Украіны, кажа ў пакаяльным відэа, што зараз падтрымлівае расейскае войска. Дырэктару крамы ў Баранавічах, што назваў расейцаў акупантамі, пагражае тэрмін у два гады за “парушэнне раўнапраўя грамадзян”.

А давайце забаронім словы, і з’явы, што за імі схаваныя, знікнуць самі сабой. Забаронім называць расейцаў акупантамі – яны адразу зробяцца паважанымі суседзямі (мо і ваяваць не будуць больш). Забаронім слова “пацук” – і лукашэнка з пацука ператворыцца ў прэзідэнта. Як вам план?

Можна не казаць нічога, так, але ў кожным позірку вораг бачыць нянавісць. У крамах і барбершопах, у гатэлях і на пошце людзі моўчкі паўтараюць “акупанты”. А можа, хто не словам, а справай паказвае, што думае Калі-небудзь пасля паразы расейцы, магчыма, ператворацца ў суседзяў, ці турыстаў. А зараз – можаце цешыцца народнай любоўю, спадары акупанты, і няхай гарыць зямля пад вашымі нагамі!

Жыве Беларусь!