​​Пацукі працягваюць змагацца з ветракамі. Затрыманы хлопцы з TOR BAND разам з жонкамі, міліцыянты х…

​​Пацукі працягваюць змагацца з ветракамі. Затрыманы хлопцы з TOR BAND разам з жонкамі, міліцыянты ходзяць з гутаркамі да тых, хто здымаўся у іх кліпах, ідэолагі на прадпрыемствах Рагачова сцвярджаюць, што гурт прызнаны экстрэмісцкім.

А ці чулі таварышы пацукі пра эфект Стрэйзанд? Аднойчы спадарыня Стрэйзанд заўважыла ў інтэрнэце фотку свайго дома і запатрабавала яе выдаліць. У выніку фотка, вядома ж, засталася ў сеціве, і стала вельмі папулярнай.

Дык вось. Тое, што аднойчы трапіла ў інтэрнэт, там і застанецца (так, нават калі прызнать гэта “тое што” экстрэмісцкім і забараніць). Тое, што было ўбачана і пачута, нельга разбачыць і расчуць. Нават, калі таварыш маёр загадае. І нават калі таварыш падпалкоўнік. Песні, якія пайшлі ў народ, якія спявалі і спяваюць, не прымусіш змоўкнуць. Бо чалавека можна за краты, а песня – што з ёй зробіш. Яна то тут, то там, лётае сабе, жыве, нагадвае, што “мы не быдло, стадо и трусы”.

І песні TOR BAND разляцеліся па свеце, не спыніць, не стрымаць. Кожны беларус дакладна чуў хоць адну. Можа, не ўсе назву гурта ведалі? Зараз будуць, апасля апошніх навін. А што ж вы хацелі? Беларускі народны экстрэмізм – ён такі: чым больш забараняеш, тым больш яго навокал

Свабоду TOR BAND!
Жыве Беларусь!