Нячысцікі забараняюць нячысцікаў! Не, не так. Сапраўдныя нячысцікі забараняюць фэйкавых. А лепш вось так: пачвары забараняюць вядзьмарак, чарцей, прывідаў і іншых мілых і сімпатычных істот. Карацей кажучы, пацукі забаранілі Хэлоўін.
Чаму? А ліха іх ведае! Баяцца канкурэнцыі? Несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў? Ці, як любую пачвару, пачвару ў балаклаве карэжыць ад святаў, вясёлых твараў і шчаслівага смеху? Чалавечая радасць ім страшнейшая за святую ваду.
Давайце, забараняйце. Яшчэ можна сеансы ў кінатэатрах, малітвы ў цэрквах і дзіцячыя святы забараніць. І канцэрты Саладухі на ўсялякі выпадак. Забараняйце, пакуль можаце. Бо Хэлоўін, нешаноўныя таварышы пачвары, – гэта цудоўная метафара. Нячысцікі гуляюць па зямлі, думаюць, што яны тут назаўсёды, а потым ранак – а іх няма. Нам падабаецца.
Пачвар – у пекла! (Можна і за краты)
Жыве Беларусь!