Аўторак, 26 жніўня Увага Групавыя заняткі па псіхалогіі перанесены на чацвер 28 жніўня. 19:00 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў “Размоўны аўторак у Замку”.
Month: жнівень, 2025
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Незалежнасьць — гэта пачувацца сваім чалавекам на сваёй зямлі ад нараджэньня да скону
https://youtu.be/ayA6umLeftM “Незалежнасьць — гэта… Незалежнасьць — гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесься сваім чалавекам на сваёй зямлі. Я веру, што калі-небудзь так будзе. Бо іначай проста ня варта жыць.”
Генерал Валерій Залужний: 10 уроків для українців про війну та перемогу
“Генерал Валерій Залужний. «10 уроків для українців». 1. Ворог вічний, і мета його — знищення.Перший і головний урок: забудьте про «братні народи» та «спільну історію». Мета росії протягом століть була, є і буде — повне знищення України як явища. Це не війна за території, це екзистенційна війна на виживання. Будь-які ілюзії щодо цього є смертельно […]
25 жніўня Беларусь афіцыйна вярнула Незалежнасць пасля правалу камуністычнага путчу
25 жніўня Беларусь вярнула Незалежнасьць. «Спраўджваецца мара пакаленьняў змагароў за свабоду беларускага народа» Пасьля прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце 27 ліпеня 1990 года і да 25 жніўня 1991-га наша краіна існавала ва ўмовах напаў-незалежнасьці. Вырашальны момант наступіў пасьля таго, як праваліўся праімпэрскі камуністычны путч. Прыгадаем гістарычныя падзеі Спасылка без VPN
Алег Лойка, пастар з Небытава, асуджаны па справе Гаюна, не прызнаў віну
Алег Лойка, пастар царквы хрысціян веры евангельскай з вёсцы Небытаў Хойніцкага раёна, асуджаны па “справе Гаюна”. На судзе Алег Лойка не прызнаў віну. Ён кажа, што яго сумленне засталося чыстым перад Богам. Але “чыстае сумленне” – сціплыя словы. Яны пра не-супрацоўніцтва са злом. А Алегу Лойку ёсць чым ганарыцца. І не толькі падтрымкай Украіны праз Беларускі […]
Папа Леў XIV накіраваў тэлеграму на 400-годдзе прыбыцця езуіта Андрыуса Рудаміны ў Індыю
25 жніўня 2025 г. Папа Леў XIV накіраваў тэлеграму (за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна) удзельнікам святкавання 400-годдзя прыбыцця ў Індыю першага езуіта з Літвы (ВКЛ) а. Андрыуса Рудаміны. Тэлеграма адрэсаваная да Архібіскупа Гоа і Даман Кардынала Філіпе Нэры Феран. =МАЛЫ КАМЕНТАР: Андрэй Рудаміна (у сучаснай Літве яго называюць Andrius Rudamina) прыбыў да Гоа 22 […]
25 жніўня 2025 г. успамінаем 34-я ўгодкі з дня смерці Вацлава Пануцэвіча, выбітнага беларускага дзеяча
25 жніўня 2025 г. успамінаем 34-я ўгодкі з дня смерці Вацлава Пануцэвіча (1910/1911–1991), выбітнага беларускага палітычнага і рэлігійнага дзеяча, гісторыка, публіцыста і рэдактара, чыя дзейнасць пакінула значны след у беларускай культуры і нацыянальным руху. Вацлаў Пануцэвіч нарадзіўся ў 1910 або 1911 г. у вёсцы Малая Альшанка каля Гродна, паводле іншых звестак — у Гожы або […]
Сям’ю мінскага бізнэсмена Саўрыцкага асудзілі на пяць гадоў калоніі за распальванне сацыяльнай варожасці
Стала вядома, за што сям’ю мінскага бізнэсмена Саўрыцкага адправілі ў калонію на пяць гадоўСям’ю з трох чалавек мінскага бізнэсмена Саўрыцкага асудзілі за «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК). У лістападзе мінулага года Генадзя, Ірыну і іх дачку Віялету асудзілі да пяці гадоў калоніі. Цяпер жанчыны адбываюць тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № […]
Беларусы Вільні далучыліся да 150-га мітынгу салідарнасці з Украінай 24 жніўня
24 жніўня беларусы Вільні далучыліся да 150-га мітынгу салідарнасці з Украінай. Мітынг быў прысвечаны Дню Незалежнасці Украіны, які адзначаецца менавіта ў гэты дзень. Вольныя беларусы заўсёды падтрымлівалі і падтрымліваюць Украіну ў яе барацьбе і застануцца поруч і поплеч да перамогі над нашым агульным ворагам. #staywithUkraine
Чаму Біблію называюць Свяшчэнным Пісаннем і што азначае боганатхнёнасць
Чаму Біблію называюць Свяшчэнным Пісаннем?Пісанне — гэта тое, што напісана; любы тэкст — гэта пісанне. Прыметнік «свяшчэннае» ў наш час часта разумеюць як «чароўнае» ці «недатыкальнае». Аднак першапачаткова «свяшчэннае» азначала нешта, аддзеленае ад астатняга, што асаблівым чынам датычылася Бога. Гэта значыць, што Свяшчэннае Пісанне — гэта тэкст, які асаблівым чынам апавядае пра Бога. Але ў […]