Алег Лойка, пастар царквы хрысціян веры евангельскай з вёсцы Небытаў Хойніцкага раёна, асуджаны па “…

Алег Лойка, пастар царквы хрысціян веры евангельскай з вёсцы Небытаў Хойніцкага раёна, асуджаны па “справе Гаюна”.

На судзе Алег Лойка не прызнаў віну. Ён кажа, што яго сумленне засталося чыстым перад Богам. Але “чыстае сумленне” – сціплыя словы. Яны пра не-супрацоўніцтва са злом. А Алегу Лойку ёсць чым ганарыцца. І не толькі падтрымкай Украіны праз Беларускі Гаюн. Бо ён шмат гадоў дапамагаў нарказалежным вярнуцца да нармальнага жыцця. Сотні людзей, не патрэбных ні дзяржаве, ні грамадству, перамаглі залежнасць дзякуючы сціпламу пастару.

Нехта скажа, што у гэтым місія святара любой канфесіі – дапамагаць усім, каму патрэбна дапамога. Але не кожны святар бярэцца за такую цяжкую і няўдзячную справу, як ратаванне нарказалежных. Алег Лойка ўзяўся.

Кагосьці героем зрабіла вайна, кагосьці – 2020 год. А хтосьці заўсёды быў героем, пра яго проста не ведалі. Зараз мы ведаем.

Свабоду Алегу Лойку!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!