Month: студзень, 2025

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

26 студзеня ў Беларусі пройдзе імітацыя выбараў з перапрызначэннем Лукашэнкі

Маліновка і суседзі

26 студзеня ў Беларусі пройдзе чарговая імітацыя выбараў. Лукашэнка зноў хоча перапрызначыць на пасаду прэзідэнта самога сябе, каб працягваць імітаваць легальнасць свайго знаходжання на пасадзе. Кандыдаты, выбарчая камісія, сілавыя, кантрольныя і судовыя органы – цалкам падпарадкаваныя Лукашэнку. У такіх умовах не важна, за каго ці супраць каго вы прагаласуеце.А выбарчым камісіям нават не трэба праглядаць […]

Грэка-католікі Беларусі пачалі Дэкаду малітваў аб Еднасці хрысціянаў з 16 па 25 студзеня 2025

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Грэка-католікі ў Беларусі пачалі Дэкаду малітваў аб Еднасці хрысціянаў Штогод з 18 па 25 студзеня ў шматлікіх краінах свету праходзіць Тыдзень малітваў аб Еднасці хрысціянаў. На самой справе гэта актава (octava) – восем дзён. У пэўных краінах Тыдзень пачынаецца раней ды трывае даўжэй. У грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у Беларусі Дэкада малітваў аб Еднасці хрысціянах […]

Праваабаронцы раяць беларусам, як падрыхтавацца да магчымых адключэнняў інтэрнэту падчас выбараў

Мінск Навіны

Што рабіць беларусам, калі зноў адключаць інтэрнэт Беларускія ўлады з 2020 года ўжо неаднаразова адключалі інтэрнэт. Сёлетнія «выбары» могуць не стаць выключэннем. Як да гэтага падрыхтавацца, расказалі праваабаронцы.

17 студзеня — памяць св. Антонія Вялікага, заснавальніка пустэльніцкага жыцця

Грэка-католікі Беларусі #Царква

17 студзеня Памяць св. Антонія Вялікага Нарадзіўся ў 251 г. у цэнтральным Егіпце ў заможнай сям’і. Пасля смерці бацькоў раздаў спадчыну і пачаў весці аскетычнае жыццё, спачатку паблізу ў Фіваідзе (на ўскраіне Лівійскай пустыні, верхні Егіпет), дзе вытрымаў жорсткую барацьбу з дэманамі, і, нарэшце, пасяліўся на іншым беразе Ніла ля падножжа пустыннай гары. Стаў вядомым, […]

UNFRAMED: Выстава сучаснага мастацтва з AR і экалагічнымі інсталяцыямі ў Эстоніі, Італіі, Швецыі і Фінляндыі

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

UNFRAMED — #выстава сучаснага мастацтва з выкарыстаннем #AR Для каго: візуальныя #мастакі/-чкі і перформеры/-кі ва ўзросце ад 21 да 40 гадоў, чые працы даследуюць адну або некалькі з 15 прапанаваных тэм. Мэты праекта: пераасэнсаваць узаемадзеянне гледачоў/-ак з сучасным мастацтвам і сацыяльнымі працэсамі праз дапоўненую рэальнасць (AR).Экспазіцыя будзе дапоўнена Reality Array modules — фізічнымі інсталяцыямі, зробленымі […]

Пахавальная Літургія Экзарха Ўладзіслава адбудзецца 22 студзеня ў Празе

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ПАХАВАННЕ ЭКЗАРХА УЛАДЗІСЛАВА. Пахавальная архірэйская Літургія (стараславянская) будзе служыцца ў сераду 22 студзеня 2025 г. у 14:00 – у катэдральным саборы св. Клімента ў Празе (Karlova ul. 1). =Узначаліць Літургію Ўладыка Ёна (Максім), Мітрапаліт Прэшаўскі, прапаведнікам будзе Ўладыка Ян Граўбнер, архібіскуп Пражскі і прымас Багеміі. =У МІНСКУ заўпакойная Літургія за супакой душы новаспачылага Экзарха Грэка-каталіцкай […]

Варта Святла шукае вартаўнікоў на студзень для догляду мемарыялу ў Вільні

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Варта Святла: Шукаем вартаўнікоў на студзень!  Вартаўнік – чалавек, які ўвечары прыходзіць прыглядзець мемарыял і запаліць свечкі.Каб далучыцца – ўпішыце свой тг нік-нэйм насупраць зручнай даты у таблічцы тутака >> Варта Святла – мемарыял у Вільні, прысвечаны загінулым беларусам, які гарыць кожны вечар са жніу‌ня 2020га. Хочаце зрабіць свой унесак у беспарапынную працу Варты Святла? […]

Сацыялістычны Інтэрнацыянал патрабуе вызвалення Мікалая Статкевіча і падтрымлівае Народную Грамаду

Партыя Народная Грамада

Дэкларацыя па Беларусі 20-22 снежня 2024г.Марока. Рабат Сацыялістычны Інтэрнацыянал уважліва сочыць за падзеямі ў Беларусі і зноў заяўляе пра поўную салідарнасць з беларускім народам, які пакутуе ад дыктатарскага рэжыму. Мы цалкам падтрымліваем барацьбу народа Беларусі за свабоду і дэмакратыю ў вельмі складаных умовах. Адзначаем, што сітуацыя ў краіне істотна абвастрылася пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка […]

Праграма падтрымкі палітвязняў BYSOL працуе 4 гады і падтрымала 695 чалавек

Мінск Навіны

Лічба дняРоўна 4 гады працы праграмы падтрымкі палітвязняў BYSOL. За гэты час мы падтрымалі 695 чалавек на €368.228. Сёння сума выплаты для палітзняволенага складае €1000. Звяртайцеся па дапамогу ў ТГ @bysol_pzk Працуем далей! Баронім сваіх.

Марта Романкив: взгляд на творчество и личные переживания из Львова

Уладзік Бохан #Беларусы ў Польшчы

Чтобы понять что из себя представляет данная марта романкив и её творчество, мне достаточно было изучить её инстаграм. Казалось бы, человек лично пал жертвой агрессии, и им движет боль и ненависть, но девочка происходит из совсем не прифронтового Львова,…