ПАХАВАННЕ ЭКЗАРХА УЛАДЗІСЛАВА. Пахавальная архірэйская Літургія (стараславянская) будзе служыцца ў сераду 22 студзеня 2025 г. у 14:00 – у катэдральным саборы св. Клімента ў Празе (Karlova ul. 1). =Узначаліць Літургію Ўладыка Ёна (Максім), Мітрапаліт Прэшаўскі, прапаведнікам будзе Ўладыка Ян Граўбнер, архібіскуп Пражскі і прымас Багеміі. =У МІНСКУ заўпакойная Літургія за супакой душы новаспачылага Экзарха Грэка-каталіцкай Царквы ў Чэскай Рэспубліцы – святой памяці Ўладыкі Ўладзіслава (Гучкі) будзе служыцца ў пятніцу 17 студзеня 2025 г. ў 18:30 – у храме душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе, 6).
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ