Грэка-католікі ў Беларусі пачалі Дэкаду малітваў аб Еднасці хрысціянаўШтогод з 18 па 25 студзеня ў ш…

Грэка-католікі ў Беларусі пачалі Дэкаду малітваў аб Еднасці хрысціянаў

Штогод з 18 па 25 студзеня ў шматлікіх краінах свету праходзіць Тыдзень малітваў аб Еднасці хрысціянаў. На самой справе гэта актава (octava) – восем дзён. У пэўных краінах Тыдзень пачынаецца раней ды трывае даўжэй.

У грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у Беларусі Дэкада малітваў аб Еднасці хрысціянах традыцыйна пачынаецца 16 студзеня – у свята Ўшанавання кайданаў Апостала Пятра ды працягваецца да 25 студзеня – свята Навяртання Апостала Паўла.

Душпастырскія і багаслужбовыя дапаможныя матэрыялы рыхтуе Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству ў супрацоўніцтве з адпаведнай камісіяй Сусветнай Рады Цэркваў. Матэрыялы для экуменічных малітваў у гэтым годзе падрыхтавалі браты і сёстры манаскай Супольнасці Бозэ (Bose) на поўначы Італіі.

Тэма Тыдня малітваў 2025: «Ці верыш у гэта?» (Ян 11, 26).