Клачко Аляксандр Кусь

Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,

Непрыняцце расейскай мовы ў беларускіх СМІ пасля падзей 2020 і ўварвання Расеі ва Ўкраіну

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Расейскамоўныя пасты ў беларускіх СМІ. Пасля падзей 2020-га года і ўварвання расеі ва Ўкраіну ў 2022-м у мяне сфармавалася стойкае непрыняцце расейскай мовы з боку беларускіх СМІ. Часам, бывае, стаўлю “падабайку” за якасную навіну. А потым разумею, што яна па-расейску. І здымаю “падабайку”. Беларускае амаль вынішчана ў Беларусі антыбеларускім рэжымам. Давайце не будзем садзейнічаць рэжыму […]

СПГ-9: Як Мыш карэгаваў наш сапог і падтрымліваў агнём Ваўкалака на пазіцыі Гідра-3

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 13)“Едзем!” – Сейчас смотри: сейчас мы тебя туда завозим. Так? И будете поддерживать огнем Ваўкалака ў гэтых кропках, – сказаў мне Мыш і паказаў кропкі на Крапіве свайго тэлефона. – У мяне запісаны каардынаты гэтых кропак. Тады я скажу Д(жону), каб перастаўляліся на пазіцыю Г(ідра)-3, – адказаў я […]

СПГ-9: Як Мыш карэгаваў агонь і праводзіў пробную карэктыроўку (аповед 12, частка 2/2)

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 12)Пробная карэктыроўка агня (частка 2/2) – Д(жон), Кусь на сувязі, – безпаспяхова выклікаў Д(жона) я. Ен не чуў мяне. Але раптам з рацыі, голасам Д(жона), данеслася:– Будем пробовать.– Плюс-плюс, – адказаў я і наліў сабе ў кубачак камоту з слоіка. – Кабанчик ушел! Кабанчик ушел! – паведаміў Д(жон) […]

СПГ-9: Як Мыш карэгаваў агонь сапога ў вайне (аповед 12, частка 1/2)

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 12)Пробная карэктыроўка агня (частка 1/2) Мы з Мышом перайшлі ў другое памяшканне. Селі.Вырашылі паспрабаваць карэгаваць агонь адсюль. – Д(жон) – Кусю, – выклікаў я камандзіра нашага разліка сапага па рацыі.– Кусь, Д(жон) на звязку, – адказаў той.– Д(жон), давай паспрабуем адпрацаваць, – сказаў я па рацыі. Каардынаты цэлі […]

СПГ-9: Як Мыш карэгаваў наш сапог на другім паверсе ў аповесці Клачко Аляксандр Кусь

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 11)На другім паверсе (частка 4/4) За вакном пачуліся далекія куляметныя чэргі. Але хутка сціхлі. – З таго акна, пэўна, лучше (агляд), – сказаў мне Мыш, калі вярнуўся. – Карацей, смотри, – і Мыш пальцам паказаў накірунак ў вакне, – Если ты стоишь там, где я, да? Вот за […]

СПГ-9: Як Мыш і Кусь карэгаваў агонь праз дымку падчас вайны (аповед 11, частка 3/4)

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 11)На другім паверсе (частка 3/4) – Кусь – Мышу, – загаварыла рацыя голасам Мыша.– Мыш, Кусь на сувязі. Чую добра, – адказаў я.– А бачыш добра? – запытаў Мыш.– Мыш, покуль прыглядаюся, – адказаў я. Недзе гучна выстраліў снарад. Я зноў і зноў шукаў праз манакуляр нашу цэль. […]

СПГ-9 і аповед пра карэкціроўку агню на другім паверсе ў Бахмуце

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 11)На другім паверсе (частка 2/4) Я распакоўваў манакаляр і ўлаштоўваў яго на трыногу. А гаспадыня ў гэты час зняла маскітную сетку з вакна і вынесла яе ў калідор. – К(ажан) – Ваўкалаку, – загаварыла мая рацыя, якая доўгі час перад тым маўчала.К(ажан) маўчаў.– К(ажан) – Ваўкалаку, – паўтарыла […]

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог: аповед 11, частка 1 з 4 пра баявыя дзеянні

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 11)На другім паверсе (частка 1/4) – Мы страляць не будзем, так што не хвалюйцеся, – супакоіў я гаспадара дома, які падымаўся па лесвіцы следам за мной. – Не, не, я все понимаю…, – адказаў ен. Гаспадыня таксама падымалася разам з намі. У нейкі момант гаспадар вярнуўся на першы […]

СПГ-9 і гісторыя сямейнай пары ў Бахмуце: застацца ці пакінуць дом пад час вайны

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 10)Гаспадары чырвонага двухпавярховіка (частка 2/2) Не ведаю чаму яны засталіся тут. Гэту тэму мы з імі не абмяркоўвалі. Ды і хіба ж мы пачулі б праўду, калі прычынай было чаканне рускіх “вызваліцелей”. У нас была свая задача, вядомая нам. У іх былі свае матывы тут заставацца. Матывы ў […]

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог і сустрэча з гаспадарам чырвонага двухпавярховіка

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 10)Гаспадары чырвонага двухпавярховіка (частка 1/2) Гаспадыне дома было да 40 гадоў. Твар не спіты. Шатэнка ад прыроды. Воласы прамыя некалі выкрашаныя ў светлы з рыжой колер. Апранута яна была даволі проста але чыста: куртка, падобная на байку, цемнага бэзавага колеру на замку; спартыўныя штаны і тапкі на цеплы […]