Люты. Бахмут.Выбар пазіцыі. Як жа без яго.(аповед 3)(частка 4)Пазіцыя выбрана.Мы пераехалі ў іншы ра…

Люты. Бахмут.
Выбар пазіцыі. Як жа без яго.

(аповед 3)
(частка 4)
Пазіцыя выбрана.

Мы пераехалі ў іншы раён Бахмута.

Адсюль да рускіх было каля двух кілометраў. Адтуль даносіліся гукі боя. Часам прылятата і ў гэты раён.

Сярод прыватнага сектара стаяла некалькі шматпавярховак. Асобныя прыватныя дамы ляжалі ў руінах. Шкло ў вокнах шматпавярховак было выбіта шмат у якіх кватэрах. Сляды гары “упрыгожвалі” сцены дамоў. Слядоў пражывання тут людзей я не заўважыў.

Толькі ў адным месцы былі навалены горы смецця ў пакетах. Яны ўжо былі прысыпаны снегам. Гэта хаатычная свалка была створана мясцовымі жыхарамі падчас калапсу сістэмы вывазы мусара з гэтага раёна Бахмута.

Мы абыйшлі адну з пяціпавярховак і ўбачылі абнесенную бетонным плотам тэрыторыю насоснай станцыі.

На ёй мы і выбралі сабе пазіцыю з якой працавалі ў гэты дзень.