Люты. Бахмут.Выбар пазіцыі. Як жа без яго.(аповед 3)(частка 3)Думкі ў прыбіральні.Апошняй кропкай у …

Люты. Бахмут.
Выбар пазіцыі. Як жа без яго.

(аповед 3)
(частка 3)
Думкі ў прыбіральні.

Апошняй кропкай у справе (не) выбару пазіцыі ў гэтым месцы з’явілася тое, што на шляху магчымай траекторыі палёта нашага снарада быў электрычны дрот, што ўсё яшчэ вісеў тут на слупах.

Мы вырашылі з’язжаць і пашукаць пазіцыю ў іншым месцы.

Але ў мяне прыхваціла страўнік і я быў вымушаны скарыстацца вулічнай прыбіральняй.

Карыстацца прыбіральняй было нязручна ў амуніцыі.

Прыйшлося зняць каску, бронекамізэльку і, нават, РПС-ку (раменна-плячавая сістэма) да якой быў прылаштованы разгрузны падсумак для пустых магазінаў падчас бою.

РПС-ка ў мяне была з кеўларам. Яе яшчэ ці то ў траўні, ці то ў чэрвені 2022 перадаў “Лысаму” “Кіт” (яны на той момант жылі ў кіеўскай распалазе ў адным пакоі з “Аўгустам”). А “Лысы” ужо перадаў яе мне, бо сам збіраўся з’язжаць з Украіны ў Польшчу.

Аўтамат я паставіў ля дзвярэй на ўваходзе.

На гэтым працэсе думкі мае пераключыліся на тое, што я станаўлюся болей ўразлівым у такім становішчы як для аскепкаў (не маючы ані каскі,ані броніка), так і для магчымай дыверсіі (бо нават не трымаю ў руках зброю).


Наступная думка, якая наведала мяне, была аб тым як жа будзе выглядаць недарчна мая смерць у вулічнай прыбіральні Бахмута са спушчанымі порткамі, калі зараз у яе прыляціць варожы снарад.

Гэта нагадала мне сітуацыю ў пачатку снежня 2022-га на ўсходнім ускрайку Бахмута, калі я праводзіў ноч у акопе ў чаканні расейскай атакі, а побач разарвалася тры крупных снарада, прылёт якіх я хацеў засняць.

Але думка, што я магу засняць свае апошнія моманты жыцця і тое як гэта будзе недарэчна выглядаць, на нейкі час спыніла мяне тады.

…(працяг далей)

(на фота: мой акоп, 2 снежня 2022-га, усходняя частка Бахмута)