Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Люты. Бахмут.Выбар пазіцыі. Як жа без яго.(аповед 3)(частка 2)Мірным не месца ў зоне баявых дзеянняў…

*

Люты. Бахмут.
Выбар пазіцыі. Як жа без яго.

(аповед 3)
(частка 2)
Мірным не месца ў зоне баявых дзеянняў.

За маёй спіной знаходзіўся агароджаны прыватны ўчастак з двухпавярховым будынкам на ім і парай гаспадарчых пабудоў.

Адным з важных для нас крытэрыяў пошуку пазіцыі была наяўнасьць побач укрыцця. У час “чаргавання” яно павінна было хаваць нас ад вачэй варожых дронаў і ад прылёта снарадаў.

Менавіта такім месцам мог стаць гараж пад домам. Пляцоўка каля яго магла стаць прыдатнай для пазіцыі СПГ-9.

Калітка была зачынена. Адвязаўшы дрот, мы трапілі на тэрыторыю.

Снег на надворку не быў крануты слядамі людзей. Гэта сведчыла аб тым, што дом пакінуты.

Гараж быў зачынены. Трапіць у яго мы не маглі. Пачалі аглядаць гаспадарчыя пабудовы побач з домам на наяўнасьць падвала альбо больш-менш прыдатнай для ўкрыцця ямы.

Рабілі мы гэта ўважліва. Каб не трапіць на магчымую расцяжку альбо іншы выбуховы “падарунак”.

Капаць мёрзлую зямлю мы нават у думках не разглядалі. Па-першае, яна мёрзлая і капанне ўкрыцця для трох чалавек заняло б не адзін дзень. Па-другое, акоп выратаваў б нас ад аскепкаў. Але не выратаваў б ад вачэй дронаў у час “чаргавання”…

У вакне дома праз дарогу варухнулася занавеска – хтосьці з мірных яшчэ заставаўся там.

У нейкі момант да плота з іншага боку падыйшоў сталы мужычок. Ён пацікавіўся што мы тут робім. Мабыць клапаціўся пра маёмасьць суседзяў, падазраючы ў нас марадзёраў альбо, насамрэч, баючыся за сябе, што мы налаштуем пазіцыю менавіта тут.

Наяўнасьць мірных жыхароў побач з магчымай агнявой пазіцыяй была нам не да спадобы.

Па-першае, агонь сапага, чакаема, мог выклікаць абстрэл нашай пазіцыі расейскай артылерыяй у выніку якіх маглі загінуць мірныя.

Па-другое, мірныя маглі аказацца актыўнымі “ждунамі”, якія нейкім чынам перададуць ворагу інфармацыю аб нашай пазіцыі.

Таму, каторы раз паўтару, што МІРНЫМ ЖЫХАРАМ НЕ МЕСЦА Ў ЗОНЕ БАЯВЫХ ДЗЕЯННЯЎ.

(На фота: мой календар і партрэт Каліноўскага, намалеваны “Косам” праз трафарэт у нашым склепе, 3-га лютага 2023-га, Часовы Яр)