@prezident.sveta (instagram): “Учора я наведала краму A2 print, якая створана былой палітзняволенай …

@prezident.sveta (instagram): “Учора я наведала краму A2 print, якая створана былой палітзняволенай Алесяй Буневіч @alesnichka (Instagram) і яе партнёркамі. Алеся распавяла шмат асабістых гісторый пра час зняволення. А яе партнёркі надхнілі тым, што змаглі не толькі захаваць, але і развіць бізнес у Вільні.

Сёлета крама пачала супрацоўніцтва з былым добраахвотнікам Аляксандрам Клачко @klasby84 (instagram), які стварыў уласны брэнд «Кусь». Аляксандр з клопатам прадстаўляў мне свае вырабы. Частка сродкаў ад іх продажу будзе накіраваная на дапамогу былым добраахвотнікам.

Зычу Алесі, Ніке, Ганне ды Аляксандру поспехаў і дзякую за тое, што яны працягваюць працаваць над захаваннем беларускай культуры, ды падтрымліваюць палітвязняў і добраахвотнікаў ва Украіне.”

https://www.instagram.com/p/C_ulWJnMSdH/?igsh=MTZ6bGIyYjNmbWI1Mg==

@a2_print

*10% ад прыбытку ідзе на падтрымку добраахвотнікаў і валанцёраў ва Ўкраіне.