БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ. 11 СТУДЗЕНЯ. МАЛПАВА ПРАЦАЧастка 1 Нам паставілі задачу падрыхтаваць памяшканне ў “катакомбах” бахмутскага мясакамбіната для адпачынку нашых пабрацімаў, якія планавалі ўзмацніць абарону пазіцый ЗСУ ў бліжэйшай лесапаласе. Падзямелле ды напаўзруйнаваныя верхнія паверхі мясакамбіната былі дасканала знаемы мне яшчэ з восенні. Мы пачалі шукаць месца ў якім можа размясціцца для пачатку 10 чалавек. […]
Клачко Аляксандр Кусь
Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,
Бахмут не адпускае: пераправу трэба мінаць хутка і асцярожна, каб не пашкодзіць машыну
БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.11 СТУДЗЕНЯ. КОЛАЧастка 2 Пераправу трэба мінаць хутка але так, каб не перакуліць машыну. Праехалі! На іншым баку замерзшая гразь і глыбокая каляіна. Адзін раз зачапілі днішчам пікапа мерзлую землю. Потым дарога ішла паміж дзвюма дрэвамі пад вуглом. Тут трэба знізіць хуткасць, каб не зачапіць бартом левае дрэва. Мінулі і гэты ўчастак. На […]
11 студзеня 2023 года ў Бахмуце батальён «Літвін» рыхтаваў аперацыю і адпачынак у мясакамбінатах
БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.11 СТУДЗЕНЯ. КОЛАЧастка 1 Успомніў! Так, 11 студзеня 2023-га, дзень калі ў нас павінна была быць ратацыя, мы не працавалі з сапагом. Але праца была іншая. Прычым даволі нечаканая. Батальен “Літвін” планаваў аперацыю па ўтрыманню пазіцый у лесапаласе за бахмуцкім мясакамбінатам.Нам паставілі задачу падрыхтаваць памяшканне ў ягоных “катакомбах” для адпачынку літвінцаў між баявымі […]
15 красавіка 2023 года ў Данецкай вобласці прыгатавалі дранікі са свежай смятанай
“Б…ЎСКАЯ” СМЯТАНА 15 красавіка 2023-га, Данецкая вобласьць Украіны. Па прыезду я спачатку пачуў на куханьцы гук кіпячага на патэльні алею і, зайшоўшы, убачыў Б.., які ўжо ва ўсю гатаваў дранікі! – О! Б.. малайчына! – пахваліў я. – А смятана ў нас да іх есьць?– Так, на стале стаіць. Я з ёй еў, – адказаў […]
Ваяр на Усходнім фронце Украіны кранаўся з месца на чацвёртай перадачы пікапа
НЯСМЕШНЫЯ Ў ЦЯБЕ ЖАРТЫ, КУСЬ. ВАЯР БЫЎ НАСТОЛЬКІ СУРОВЫ, ШТО КРАНАЎСЯ З МЕСЦА НА ЧАЦВЕРТАЙ ПЕРАДАЧЫ! 15 красавіка 2023-га, Усходні фронт Украіны. Вяртаемся з рэкагнасцыроўкі мясцовасьці. На зваротным шляху замест Г.. за руль сеў Ваяр. Завёўся. Спрабуе ўключыць першую перадачу. Не атрымоўваецца. Такое здараецца ў гэтага пікапа. У такім выпадку мы цалкам адпускаем счапленне і […]
Вывучаем матчыну мову разам
КАШУЛЯ Вывучаем матчыну мову разам
Інтэрв’ю Куся Белсату пра ўдзел у баях на мяжы Мікалаеўскай і Херсонскай вобласцяў
https://youtu.be/YW14Ndd5P9g Пакіну гэта тут. Інтэрв’ю Белсату, 7 жніўня 2022-га. Тады я яшчэ рускамоўны. Герой гэтага выдання браў удзел у прарыве на мяжы Мікалаеўскай і Херсонскай вобласцяў і ў баях за Лісічанск. https://belsat.eu/?p=2158336 Кусь – актыўны ўдзельнік пратэстаў 2020 года ў Беларусі. У лістападзе 2020 года быў затрыманы на чаяванні ў Баранавічах…
Аляксандр Кусь пра рэжым Лукашэнкі: галоўная задача — захаванне асабістай улады 28 гадоў
ПРА РЭЖЫМ ЛУКАШЭНКІ “Я раней думаў, што Лукашэнка дрэнны арганізатар, бо, на маю думку, галоўная задача прэзідэнта, каб краіна развівалася, а народ жыў лепш, чым учора. Але на сенняшні дзень я разумею, што Лукашэнка добры кіраўнік. Чаму? Таму што галоўная яго задача была не гэта – не развіцце краіны, не дабрабыт беларусаў. Галоўная яго задача […]
Запуск дрона ў Бахмуце 12 студзеня: першы палёт, перашкоды РЭБ і вяртанне дрона
БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.12 СТУДЗЕНЯ. ДРОНЧастка 2 Спачатку мы з М.. шукалі месца для запуску дрона. Каб вы разумелі, я раней ніколі не сутыкаўся напрамую з асаблівасцямі працы з дронамі. Але мне гэта было цікава – дроны на сучаснай вайне даволі карысная рэч. Для М.. гэта быў першы самастойны палёт. І выканаў ён яго на выдатна. […]
Ротацыя ў Бахмуце 11-12 студзеня 2023 года і досвед працы з дронам Mavic 3
БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.12 СТУДЗЕНЯ. ДРОНЧастка 1 Ратацыя з Бахмута ў нас была прызначана на 11 студзеня 2023-га. Але, як казаў Брэст: “гэта вайна і зноў усё пер@..лось” Нашы зменшчыкі прыехалі нас мяняць. Але транспарту для нас не знайшлося. Трэба было чакаць. І тут пытанне не ў часе, а ў настроі. Калі ты ўжо ведаеш загадзя […]