* Бахмут не адпускае. Варожы дрон *
Частка 3
Частка 3
Мы чакалі працы рускіх мінамётаў альбо танкаў па нашай пазіцыі, якую выявіў дрон. Таму перамясціліся на нашу іншую пазіцыю ў 500 метраў адсюль – там, на тэрыторыі зруйнаванага завода, у зямлю быў укапаны невялікі металічны гараж.
Абстрэлаў, чамусьці, не было. Праз нейкі час разлік сапага вярнуўся на пазіцыю. Мы з М.. потым яшчэ чулі ўжо арганізаваную пальбу кароткімі адначасовымі чэргамі з трох аўтаматаў – то Г.. прапанаваў хлопцам такім чынам больш шчыльным адначасовым агнём страляць па зноўку прыляцеўшым рускім дрону. Зноў безпаспяхова.
Пад вечар за намі прыехаў Ваяр і мы двумя рэйсамі вярнуліся на базу ў свой падвал.