* Бахмут не адпускае. Варожы дрон *
Частка 2
На вуліцы было марозна і агонь саграваў нас усіх ад холаду. Полымя амаль не давала дыму. Шкло ў вокнах было выбіта, а над галавой было бетоннае перакрыцце, якое наўрадці б вытрымала прамое пападанне 120-й міны, але ад аскепкаў блізкіх прылетаў магло абараніць.
Зручнага месца для акопвання паблізу з нашай пазіцыяй не было. Таму выкарыстоўвалі гэтае ўкрыцце, якое больш-менш падыходзіла.
Адышоўшы на метраў 80 ад нас можна было назіраць наступствы прылета расейскай ракеты С-300.
У нейкі момант мы пачулі стрэлы. Схапіліся за аўтаматы. Выбеглі на вуліцу. Дзіўнае відовішча я ўбачыў. Разлік нашых зменшчыкаў стаяў ля сапага і страляў кудысьці ў паветра над сабой у бок рускіх.
Там быў варожы дрон. Ён падляцеў вельмі блізка і назіраў.
Першая мая думка была: “навошта страляць!?”. Я адразу ўспомніў словы Волата, якія той сказаў пра дроны. Гэта было ў траўні 2022-га на базе ў Мікалаеве. Тады да нас маглі залятаць рускія дроны і Паша Волат сказаў камусьці прыкладна наступныя словы:
– За все время, что я воюю в Украине, никто не смог сбить с автомата дрон. Нет, были, конечно, те, кто на словах это делал. Но вот чтобы взять, принести и показать в руках его части – такого не было. Поэтому я скептично отношусь к попыткам сбить дрон, стреляя из автомата.
Прыкладна такі сэнс. Не прэтэндую на дакладнасць прамой гаворкі.
Як бы смешна не выглядала гэта страляніна збоку, але мы з М.. паддаліся гэтаму агульнаму парыву збіць дрон і таксама пачалі па яму прыцэльна страляць. Я – адзіночнымі падвойнымі стрэламі. Дрон пачаў “уцякаць” і я вярнуўся да вогнішча. Хлопцы яшчэ нейкі час стралялі.
(На фота: 7 студзеня 2023-га, Бахмут. Наступствы прылета С-300)