Саракавіны памяці Святланы Курс у Вільні29 жніўня (субота) у віленскай праваслаўнай капліцы святога …

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Саракавіны памяці Святланы Курс у Вільні

29 жніўня (субота) у віленскай праваслаўнай капліцы святога Лявонція Карповіча адбудуцца памінальная служба і дзень памяці пісьменніцы Святланы Курс.

У 10:30 пачнецца літургія з нагоды 40 дзён пасля смерці пісьменніцы.

У 12:00 мы запрашаем калег, сяброў і чытачоў падзяліцца словамі памяці і ўшанавання. Таксама будуць зачытаныя некалькі фрагментаў эсэ Евы Вежнавец 2021 года, якія раней нідзе не публікаваліся. Сімвалічна для сённяшняга дня: эсэ было прысвечана смерці савецкай імперыі.

Bokšto gatvė 4

Яшчэ 27 лютага гэтага года Святлана Курс была госцяй сяброўскай сустрэчы пра жыццё і веру, якая адбылася ў нашым беларускім праваслаўным прыходзе Канстанцінопальскага патрыярхату ў Вільні. Таму мы хочам успомніць яе як аўтарку, сяброўку і светлага чалавека.

Вечная памяць і спачын душы спадарыні Святланы ў Божым святле.