
Ён нарадзіўся ў Антыёхіі і праславіўся як палымяны прапаведнік і тлумач Святога Пісання. Пазней узначаліў нашу матчыную Канстанцінопальскую царкву. Ян Залатавуст адстойваў бедных і адкрыта выступаў супраць несправядлівасці, злоўжыванняў і раскошы пры імператарскім двары. За сваю прынцыповасць ён быў падвергнуты рэпрэсіям: адхілены ад кафедры і адпраўлены ў выгнанне. Свяціцель памёр у дарозе ў Команах у 407 годзе. Яго жыццё засталося прыкладам мужнасці і вернасці праўдзе нават перед тварам імператарскай улады.
Запрашаем усіх далучыцца да малітвы за Рамана і іншых беларусаў, якія загінулі ад гвалту і рэпрэсій.