16 лістапада — дзень ушанавання Вастрабрамскага абраза Божай Маці ў Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні ##Царква #Царква

16 лістапада — дзень ушанавання Вастрабрамскага абраза Божай Маці

Сёння вернікі ўшаноўваюць Вастрабрамскую Божую Маці — Маці Міласэрнасці. Яе цудадзейны абраз, які знаходзіцца ў капліцы Вострай Брамы ў Вільні, на працягу стагоддзяў застаецца сімвалам надзеі, заступніцтва і суцяшэння для вернікаў Беларусі, Літвы, Польшчы і іншых краін.

Сімвалічна, што гэтае свята прыпадае на пачатак Каляднага посту — часу асаблівага чакання, малітвы і надзеі.

Віншуем усіх з пачаткам Каляднага посту!

Гэта не толькі Калядны, але і ў пэўным сэнсе прароцкі пост. Ён асабліва выразна нагадвае нам пра надзею на святло. Нават прырода, усё глыбей пагружаючыся ў цемру, нібы чакае яго вяртання.

Каб прайсці шлях да Раства і не паддацца страху перад цемрай, прапануем пачынаць кожную раніцу з падзякі. Можна літаральна адным сказам дзякаваць за тое добрае, што ёсць у нашым жыцці, і дзяліцца гэтым тут.

Няхай гэта стане нашым маленькім штодзённым практыкаваннем у надзеі, спосабам дзяліцца досведам, падтрымліваць адно аднаго і знаходзіць сілы нават у няпростыя часы.

Светла нам усім на шляху да Раства!