8 лістапада ў парафіі святкуем Сабор архістратыга Міхаіла і ўсіх нябесных сіл, Боская Літургія ў 10:30

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні ##Царква #Царква

Дарагія сябры, заўтра ў нядзелю, 8 лістапада, у нашай парафіі святкуем Сабор архістратыга Міхаіла і ўсіх бясплотных сіл нябесных!

У гэты дзень ушануем архангела Міхаіла — правадыра нябеснага войска, абаронцу верных і змагара са злом, а таксама ўсіх Анёлаў і Арханёлаў.

Акрамя таго, у нядзелю ўспамінаем свяціцеля Нектарыя Эгінскага і святога пакутніка зямлі Беларускай Іосіфа Счэнсновіча, дыякана.

Сёння ж, 7 лістапада, у 18:00 у нашым храме (Bokšto g. 4) адбудзецца Вячэрня. Будзе магчымасць прыступіць да споведзі і паразмаўляць са святаром.

У нядзелю, 8 лістапада, у 10:30 — Боская Літургія.

Пасля Літургіі традыцыйна збяромся на парафіяльную сябрыну, каб разам правесці час, паразмаўляць і падзяліцца радасцю свята.

Запрашаем усіх далучыцца да супольнай малітвы і святкавання!

Да сустрэчы ў храме!