21 лістапада ў Вільні адкрываем і асвячаем памятную шыльду на надмагіллі Яна Цеханоўскага — аднаго са арганізатараў беларускай адукацыі ў Заходняй Беларусі
У суботу, 21 лістапада, у 12:00 на Свята-Ефрасіннеўскіх (Ліпаўскіх) могілках у Вільні адбудзецца адкрыццё і асвячэнне памятнай шыльды на надмагіллі Яна Цеханоўскага (1888–1938) — беларускага педагога, аднаго з арганізатараў і першага дырэктара Навагрудскай беларускай гімназіі.
Ян Цеханоўскі нарадзіўся 30 сакавіка 1888 года ў вёсцы Якімаўка (цяпер Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці). Скончыў Мінскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў выкладчыкам, а ў 1918–1921 гадах узначальваў рэальную школу ў Ракаве.
У 1921 годзе за беларускую нацыянальную дзейнасць быў арыштаваны польскімі ўладамі. Пасля вызвалення пераехаў у Наваградак, дзе стаў першым дырэктарам Навагрудскай беларускай гімназіі. Выкладаў беларускую літаратуру і французскую мову.
Пад яго кіраўніцтвам гімназія стала адным з найважнейшых цэнтраў беларускамоўнай адукацыі ў міжваеннай Заходняй Беларусі. Праз пераслед польскіх уладаў Цеханоўскі быў вымушаны эміграваць у Францыю, але ў 1927 годзе вярнуўся і працягнуў працу на карысць беларускай школы.
Пазней польскія ўлады перавялі яго ў Ашмяны, дзе ён стаў ахвярай жорсткага нападу.
5 кастрычніка 1938 года Ян Цеханоўскі памёр ад інфаркту. Яго пахавалі ў Вільні на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках. Побач спачывае яго жонка Ксенія Баландовіч, якая таксама выкладала ў Навагрудскай беларускай гімназіі.
На гэтых жа могілках пахаваныя сябра Цеханоўскага, выкладчык матэматыкі Аляксандр Данілевіч, а таксама выпускнік гімназіі, літаратар Аляксей Анішчык, вядомы пад псеўданімам Андрэй Чэмер.
Запрашаем усіх ахвотных далучыцца да ўшанавання памяці Яна Цеханоўскага!
21 лістапада 2026 года (субота), 12:00
Свята-Ефрасіннеўскія (Ліпаўскія) могілкі, Вільня
Па гіперспасылцы — дакладнае месца сустрэчы на Google Maps.
Вы можаце падтрымаць нашу дзейнасць ахвяраваннем, скарыстаўшыся адным са спосабаў ніжэй.
Таксама падтрымаць нас можна праз іншыя платформы:
Patreon — для бяспечных ахвяраванняў з Беларусі.
PayPal — толькі для ахвяраванняў з-за мяжы.

У Вільні з ініцыятывы нашай беларускай праваслаўнай парафіі дзейнічае супольнасць валанцёрак, валанцёраў, даследчыц і даследчыкаў, якія вывучаюць беларускія пахаванні, адшукваюць забытыя магілы, даглядаюць іх і збіраюць звесткі пра пахаваных тут беларусаў і беларусак.
Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве падтрымала гэтую працу і вырашыла дапамагчы фінансава і інфармацыйна з вырабам памятнай шыльды на надмагіллі Яна Цеханоўскага.
Запрашаем усіх ахвотных далучыцца да ўшанавання памяці Яна Цеханоўскага!
21 лістапада 2026 года (субота), 12:00
Свята-Ефрасіннеўскія (Ліпаўскія) могілкі, Вільня
Па гіперспасылцы — дакладнае месца сустрэчы на Google Maps.
Вы можаце падтрымаць нашу дзейнасць ахвяраваннем, скарыстаўшыся адным са спосабаў ніжэй.
Банкаўскі рахунак:
IBAN: LT667300010191071990
VILNIAUS
Атрымальнік:
APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA
„Swedbank”, AB
SWIFT-код: HABALT22
У прызначэнні плацяжу пазначайце:
Auka