#цікавінкі Вы ведалі, што Янка Купала першым пераклаў на беларускую мову песню “В лесу родилась ёлочка”? Калі вашыя дзеці рыхтуюцца да калядных ранішнікаў – цяпер вы ведаеце, што ім развучыць) З ГІСТОРЫІ ПЕСНІ: Тэкст найвядомейшае на постсавецкай прасторы навагодняе песенькі напісала спадкаемніца беларускага княжацкага роду Гедройцяў Раіса Кудашава. Яны жыла ў Маскве й у 1903 […]
Мова Дэталёва
Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova
Да 130-годдзя Максіма Багдановіча прапануюць паглядзець дакументальны фільм пра паэта
#відэа У 130-ю гадавіну нараджэння нашага класіка Максіма Багдановіча будзе дарэчным паглядзець адмысловы дакументальны фільм і даведацца цікавыя акалічнасці жыцця і творчасці паэта. https://www.youtube.com/watch?v=Cv8nN4RM1e8&t=42s
Цікавае слова: куфар — драўляная скрыня з векам і замком
#цікаваеслова КУ́ФАР (драўляная скрыня з векам і замком (века – рус. крышка) Прыклад: Бабуля распавядала, што мела ў пасаг вялікі куфар з кужэльным палатном і даматканымі посцілкамі.
Пішыце плюс у каментарах і атрымаеце спасылку
Пішыце + у каментарах – і атрымаеце спасылку!
Зімовая лексіка: снежань, студзень, люты і словы пра надвор’е
#слоўнік Апошнім часам рэдка так бывала, каб каляндарная зіма супала з тым, што мы бачым за вакном. Але сёлета нам пашчасціла, і 1 снежня – сапраўдны зімовы дзень. Таму і лексіка сёння тэматычная – зімовая. Снежань, студзень, лютыЗамаразкі, прымаразкі. Адзімкі – веснавыя замаразкі.Тэмпература вышэйшая/вышэй за нуль, ніжэйшая/ніжэй за нульХолад, дужа халодна/холадна, мароз, дрэннае, неспрыяльнае надвор’е, […]
Асобы, асобны, асаблівы, асабісты, асабовы: як не заблытацца ў паронімах
#тэорыямовы Асобы, асобны, асаблівы, асабісты, асабовы – як не заблытацца? Асобы, асобны, асаблівы, асабісты, асабовы — гэта так званыя паронімы, то бок словы, што гучаць падобна, але маюць рознае значэнне. Падобнае гучанне словаў звычайна абумоўленае наяўнасцю аднаго кораня пры розных афіксах (прыстаўках або суфіксах). Няправільнае ўжыванне паронімаў – з’ява дастаткова распаўсюджаная. І яна сведчыць пра не вельмі […]
Да дня народзінаў Караткевіча: гісторыя пра Арлова і вуліцу Касманаўтаў у Оршы
#цікавінкі Сёння – Дзень народзінаў нашага слыннага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У кнізе “Беларускі гістарычны анекдот” даследчык Сяргей Шапран апублікаваў такую забаўную гісторыю, звязаную з Караткевічам: Караткевіч і касманаўты У 1985 годзе ў Оршы праходзіў семінар творчай моладзі, на якім сярод іншых выступалі партыйныя і савецкія работнікі, якія перасцерагалі маладых літаратараў ад ідэалагічных і палітычных памылак. І […]
Як прэзентаваць даследчую работу па беларускай мове і агучваць па-беларуску
Ужо заўтра! Пакажу, як прэзентаваць даследчую работу па беларускай мове і паразмаўляем з Ташай Мурзэнштольц пра агучванне па-беларуску! Пішыце + у каментарах – і атрымаеце спасылку!
115 гадоў таму ў Вільні выйшаў першы нумар газеты «Наша Ніва»
#цікавінкі Роўна 115 гадоў таму у Вільні выйшаў першы нумар газеты “Наша Ніва”. Пра што тады пісалі? Ды пра ўсё! Паглядзіце некаторыя сканы тагачасных нумароў і пераканайцеся самі.
Сённяшняя сустрэча пра правільнае вымаўленне беларускіх слоў
Ужо сёння! Як правільна вымавіць словы ‘без снегу’, ‘на дошцы’, ‘з іншага боку’ або ‘счарсцвець’? Пішыце ў каментарах +, каб атрымаць спасылку.