#цікаваеслова ІМКНУ́ЦЦА (хутка рухацца куды-небудзь; настойліва дамагацца чаго-небудзь) Прыклад: Сын імкнуўся быць падобным да бацькі.
Мова Дэталёва
Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova
На сайце архіваў Беларусі апублікавалі 12-хвілінную прамову Караткевіча 1979 года
#цікавінкі Хочаце пачуць жывы голас Караткевіча? 12-хвілінную прамову нашага славутага пісьменніка з Пленума праўлення Саюза пісьменнікаў БССР апублікавалі на сайце архіваў Беларусі. Дата запісу: 1979 г.
Сучасны адпаведнік слову «душнік» са слоўніка Ластоўскага — «вентылятар»
І чаму правільны адказ на нашыя тэсты заўжды атрымлівае найменш галасоў?) Сучасны адпаведнік слову “душні́к” са слоўніка Вацлава Ластоўскага – гэта “вентылятар”. А вось яшчэ некалькі цікавых словаў з гэтага слоўніка ды іх сучасныя адпаведнікі: Ва́рыўня, пякарня – *кухня Сызвалосьнік, сызвалосіца – *парык Параплаў – *параход Сядак – *пасажыр Ласка́ўнік – *фаварыт Прыдзьвернік – *швейцар […]
Апытанне пра сучасны беларускі адпаведнік да слова «душнік»
Падбярыце сучасны беларускі адпаведнік да слова “душні́к”, прапанаванага Ластоўскім: кат, выканаўца пакаранняў – 39 20%вентылятар – 37 19%флакон з духамі – 97 49%шалік на шыю – 26 13% 199 человек уже проголосовало. Мова Дэталёва #гісторыямовы 8 лістапада 1883 г. у засценку Калеснікаў Дзісенскага павета Віленскай губерні (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці) нарадзіўся беларускі дзяяч і […]
Вацлаў Ластоўскі і яго пурыстычны падыход да беларускай мовы
#гісторыямовы 8 лістапада 1883 г. у засценку Калеснікаў Дзісенскага павета Віленскай губерні (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці) нарадзіўся беларускі дзяяч і філолаг Вацлаў Ластоўскі. Адна з самых вядомых прац, якую літаратуразнаўца пакінуў пасля сябе – гэта «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» (1924). Канцэпцыю слоўніка Ластоўскі выклаў у сваёй прадмове. Ён пісаў: “Мова перапоўненая чужаземскімі словамі зьяўляецца […]
Пастаноўку «Сымон-музыка» Купалаўскага тэатра можна паглядзець у запісе
#відэа Хто ссумаваўся па Купалаўскім тэатры? Не тужыце! Некаторыя добра вядомыя п’есы з любімымі акторамі можна глядзець і ў запісах – напрыклад, гэтую пастаноўку “Сымона-музыкі”. Ці быў хто з вас на гэтым спектаклі, калі яго яшчэ паказвалі на сцэне? https://www.youtube.com/watch?time_continue=6790&v=lwBQrpNr_qk&feature=emb_logo
Правільныя формы слова «маці» ў граматычным заданні
#граматыка Адказ на сённяшняе граматычнае заданне: няправільная форма – мацяроў. А можна ўжываць тры наступныя формы: маці, мацярэй, мацярок. Правільна будзе так: Хай у нашых жанчын, хай у нашых дачок рукі будуць такія, як рукі маці / мацярэй / мацярок. Мова Нанова Праверым, ці ўважліва чыталі вы сённяшні допіс пра ўтварэнне формаў ад словаў “маці” […]
Праверка ведаў пра формы словаў «маці» і «дзяўчына»
Праверым, ці ўважліва чыталі вы сённяшні допіс пра ўтварэнне формаў ад словаў “маці” і “дзяўчына”. Які варыянт няправільны (адзін)? Хай у нашых жанчын, хай у нашых дачок рукі будуць такія, як рукі… Маці – 157 56%Мацярэй – 20 7%Мацяроў – 65 23%Мацярок – 40 14% 282 человека уже проголосовало.
#граматыка: склонавыя формы назоўнікаў «маці» і «дзяўчына»
#граматыка Як правільна ўтвараюцца склонавыя формы ад назоўнікаў маці і дзяўчына? Слова маці ў сучаснай мове часцей за ўсё мае толькі адну форму і ў адзіночным, і ў множным ліку, якая супадае з формай назоўнага склону: назоўны склон – маці, родны склон — няма маці давальны склон — даць маці, , вінавальны склон — бачыць […]
Да Дня памяці рэпрэсаваных: фільм «Дарога на Курапаты»
#відэа Да Дня памяці рэпрэсаваных… Гэтаму фільму – 20 гадоў. На пачатку 1990-х фільм “Дарога на Курапаты” дэманстравалі па ўсім Савецкім Саюзе, але яго ніколі не паказвала беларускае тэлебачанне. Героі фільма – сведкі масавых забойстваў ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам, дзе ў 30-я гады супрацоўнікі НКВД расстралялі сотні тысячаў грамадзянаў Беларусі. Інтэрв’ю следчых, рэчавыя доказы, […]