Мова Дэталёва

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova

2 лютага 1838 года нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, вядомы беларускі рэвалюцыянер і публіцыст

Мова Дэталёва

#цікавінкі У гэты дзень, 2 лютага 1838 г. нарадзіўся слаўны сын беларускай зямлі Кастусь Каліноўскі. 15 цікавых фактаў пра Кастуся Каліноўскага У бацькі Кастуся – Сымона Каліноўскага было 25 дзяцей ад двух шлюбаў. Але з родных братоў і сясцёр, якіх было 10, Кастуся ніхто не перажыў. Кастусь Каліноўскі, народжаны 2 лютага 1838 года ў Мастаўлянах […]

Правільны правапіс складаных прыметнікаў: цяжкахворы пішам разам

Мова Дэталёва

#граматыка Хто ў галасаванцы абраў варыянт “цяжка хворы” ( а такіх большасць) альбо “цяжка-хворы” – вяртайцеся да папярэдняга допісу і перачытайце граматыку) Бо правільна – “цяжкахворы чалавек”. Віншуем усіх, хто абраў такі варыянт! Складаныя прыметнікі-тэрміны або ўстойлівыя кніжныя выразы, непадзельныя па значэнні (утвораныя ад спалучэння прыслоўя і прыметніка або прыслоўя і дзеепрыметніка) пішуцца РАЗАМ Мова […]

Праверце, як засвоілі граматыку: выбярыце прыметнік са словаў “цяжка” і “хворы”

Мова Дэталёва

Праверце, як засвоілі сённяшнюю граматыку. Выбярыце прыметнік, правільна ўтвораны са словаў “цяжка” і “хворы. Цяжка хворы чалавек – 152 68%Цяжка-хворы чалавек – 9 4%Цяжкахворы чалавек – 61 27% 222 человека уже проголосовало.

Правілы правапісу складаных прыметнікаў у беларускай мове: пісьмо разам і праз злучок

Мова Дэталёва

#граматыка Правапіс складаных прыметнікаў. Хто паўтарае, а хто вучыць нанова) Пішуцца разам:  1. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца разам: водаправодны (ад водаправод), лесастэпавы (ад лесастэп).  2. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад словазлучэння з падпарадкавальнай сувяззю (ад галоўнага да залежнага слова можна паставіць пытанне): дрэваапрацоўчы (апрацоўка чаго? дрэва), пяціпавярховы (пяць чаго? паверхаў).  3. Складаныя прыметнікі-тэрміны […]

ФУ́ТРА: валянае покрыва на целе жывёл і зімовая вопратка з яго ў беларускай мове

Мова Дэталёва

#цікаваеслова ФУ́ТРА (валасяное покрыва на целе жывёл, шкура пушнога звера, а таксама зімовая вопратка з яе) Прыклад: Дзяўчынка ў рыжым футры ўвесь час рухалася і тым нагадвала няўседлівую вавёрку.

Беларускія тастаменты XVI стагоддзя: што пісалі беларусы ў тастаментах 1565 і 1590 гадоў

Мова Дэталёва

#гісторыямовы Беларускія тастаменты XVI ст. Што пісалі беларусы ў тастаментах у 1565 годзе?.. За пададзеныя матэрыялы дзякуем гісторыку Вользе Бабковай. 1590 г. лютага 14. Івачэвічы. — Тастамент зямяніна Берасцейскага ваяв. Яна Міхайлавіча Лазавіцкага. (Актыкацыя 27 чэрвеня 1590 г.)НГАБ. Ф.1741. Воп.1. Спр. 4. Арк. 395—397  [395] Лета Бож(ого) нарож(еньӕ) 1590, м(е)с(е)ца июнӕ 27 днӕ. |  […]«Бүдүчы ӕ, […]

130 гадоў таму нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч — беларускі нацыянальны дзеяч, мовазнаўца і педагог

Мова Дэталёва

#цікавінкі 130 гадоў таму нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч – знакаміты беларускі нацыянальны дзеяч, мовазнаўца, літаратар, педагог. Тэзісна пра жыццё і дзейнасць Браніслава Тарашкевіча – тое, што мусіць ведаць адукаваны беларус. —Беларускі палітык, навуковец, педагог.—Нарадзіўся ў вёсцы Мацюлішкі (27 км ад Вільні) у каталіцкай сям’і—Спачатку браў удзел у польскай моладзевай арганізацыі “Вызваленне”, але пад уплывам Івана Луцкевіча […]

Правілы напісання Й, Ы, І пасля прыставак у беларускай мове з прыкладамі

Мова Дэталёва

#граматыка Коратка і зразумела пра Й, Ы, І пасля прыставак Пішам слушна: паЙсці, падЫсці, панІсламізм, заІскрыцца 1. Калі прыстаўка заканчваецца на галосную літару, то пасля яе замест І вымаўляецца і пішацца Й: Па + ісці = пайсці 2. Калі прыстаўка заканчваецца на зычную літару, то пасля яе замест І пішацца Ы: Пад + ісці = […]