#граматыка
Коратка і зразумела пра Й, Ы, І пасля прыставак
Пішам слушна: паЙсці, падЫсці, панІсламізм, заІскрыцца
1. Калі прыстаўка заканчваецца на галосную літару, то пасля яе замест І вымаўляецца і пішацца Й:
Па + ісці = пайсці
2. Калі прыстаўка заканчваецца на зычную літару, то пасля яе замест І пішацца Ы:
Пад + ісці = падысці
3. І захоўваецца пасля некаторых прыставак (звыш-, між-, контр-, пан-):
Панісламізм
ВЫКЛЮЧЭННЕ: І таксама захоўваецца пасля прыстаўкі на галосную, калі ўтварае склад:
За + ікаць = заіка, за + іскрыць = заіскрыцца